5 траўня 2024, Нядзеля, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У новым рэйтынгу WTA Азаранка на другім месцы

9
У новым рэйтынгу WTA Азаранка на другім месцы

Беларуская тэнісістка пасля першага ў новым сезоне турніру ў Брысбене захавала другое месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WТА).

Зараз у актыве Вікторыі Азаранка 8151 ачко і яна саступае толькі пераможцы спаборніцтваў у Брысбене Серэне Уільямс, у якой 13 260 балаў, перадае БелТА. 



У першай дзесятцы сусветнага рэйтынгу адбылося толькі адно змяненне - расеянка Марыя Шарапава паднялася з 4-й пазіцыі на 3-е месца, пацясніўшы з яго кітайскую тэнісістку На Лі.

Топ-10 першага ў 2014 годзе рэйтынгу ВТА :

1. Серэна Уільямс (ЗША) – 13 260

2. Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 8151

3. Марыя Шарапава (Расея) - 6076

4. На Лі (Кітай) - 6045

5. Агнешка Радваньска (Польшча) - 5820

6. Петра Квітава (Чэхія) - 4775

7. Сара Эрані (Італія) - 4435

8. Алена Янкавіч (Сербія) - 4230

9. Ангеліка Кербер (Германія) - 3965

10. Каралін Вазняцкі (Данія) - 3520.

У першую сотню сусветнага рэйтынгу ўваходзіць яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова, якая з 93-га паднялася на 91-е месца, маючы 710 балаў. Беларуска Аляксандра Сасновіч таксама палепшыла свой паказчык, перамясціўшыся на адзін радок - з 146-га на 145-ы з 433 ачкамі.

У мужчынскім рэйтынгу па-ранейшаму лідзіруе іспанец Рафаэль Надаль (13 130 ачкоў), другім ідзе серб Новак Джокавіч (12 260), на трэцім месцы яшчэ адзін іспанскі тэнісіст Давід Фэрэр (5800). З беларускіх тэнісістаў вышэй за ўсіх знаходзіцца Ягор Герасімаў, у якога 184 балы і 254-е месца.

Яшчэ тры беларусы размясціліся ў чацвёртай сотні рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТP): 308 – Зміцер Жырмонт (144), 316 - Уладзімір Ігнацік (140), 369 - Аляксандр Буры (111).

У парным рэйтынгу АТП самы вопытны беларускі тэнісіст Максім Мірны займае 23-ю пазіцыю, маючы 2920 бала. Мінулы сезон 36-гадовы беларус адыграў з румынам Хорыей Тэкау, а новы год пачне з новым партнёрам - 23-гадовым палякам Ежы Яновічам, у якога 52-е месца ў парным рэйтынгу, а ў адзіночным ён займае 21-ю пазіцыю.

На гэтым тыдні беларуска-польскі дуэт дэбютуе на турніры ў аўстралійскім Сіднэі (прызавы фонд - 511 тыс. даляраў). У матчы 1/8 фіналу парнага разраду Мірны і Яновіч згуляюць з партугальска-чэскім тандэмам Жоао Соуза/Лукаш Расол.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках