18 траўня 2024, Субота, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлінскія супермаркеты атрымалі какаін замест бананаў

27

Кантрабандысты па памылцы разаслалі партыю наркотыкаў коштам €6 мільёнаў па крамах.

Супрацоўнікі некалькіх берлінскіх супермаркетаў былі нямала здзіўленыя, выявіўшы ў скрынях з бананамі, якія нядаўна паступілі на іх склады, упакоўкі з какаінам.

У агульнай колькасці паліцыя ў Берліне канфіскавала з пяці магазінаў 140 кілаграмаў наркотыку. Кошт партыі ацэньваецца ў шэсць мільёнаў еўра, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Ужо высветлілі, што какаін у скрынях з-пад бананаў прыбыў з Калумбіі транзітам праз нямецкі порт Гамбург. Адпраўніка грузу ўстанавіць пакуль не ўдалося.

Паліцыя лічыць, што адбылася нейкая памылка пры перапраўцы какаіну, у выніку кантрабандысты выпадкова разаслалі яго па прадуктовых крамах.

Фота: REUTERS
Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках