26 красавiка 2024, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зачыстка дырэктараў у Магілёўскай вобласці

80
Зачыстка дырэктараў у Магілёўскай вобласці

Адразу тры кіраўнікі буйных прадпрыемстваў трапілі пад следства.

Пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара і намесніка дырэктара ТАА «Самая мэбля» і дырэктара ААТ «Горацкі аптова-рознічны гандлёвы комплекс». Першая кампанія з'яўляецца вядомым у рэгіёне вытворцам мяккай мэблі, а другая - найбуйнейшай гандлёвай пляцоўкай, да якой у апошні час праяўляюць цікавасць практычна ўсе праваахоўныя органы ў сувязі з падазрэннем ў легалізацыі злачынных сродкаў. Між тым, пакуль гэта першая крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да службовых асобаў ААТ «ГАРГК», піша «Ежедневник».

Усім тром кіраўнікам прадпрыемстваў інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры), якая прадугледжвае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле дадзеных БЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама, падазраваныя ў снежні 2012 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, здзейснілі крадзеж 200 мільёнаў рублёў, якія належаць ААТ «ГАРГК» .

Каля месяца таму Камітэт дзяржаўнага кантролю апублікаваў дадзеныя праверкі прадпрыемства. Паводле звестак КДК, супрацоўнікі Горацкага міжрайаддзела фінансавых расследаванняў выявілі «шматлікія факты легалізацыі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, незаконна набытых і ўвезеных у Беларусь».

Так па дадзеных ДФР КДК, каля 70% тавараў, якія праходзяць па бухгалтэрыі ААТ «ГАРГК» і рэалізоўваліся праз краму рознічнага гандлю і аптовую сетку кампаніі, набываліся ў ілжэпрадпрымальніцкіх структур. Іншымі словамі, амаль дакладана можна сказаць, што дадзенага тавару ў наяўнасці ніколі не было, а праводка рабілася для легалізацыі грашовых сродкаў.

Цяпер шэраг праваахоўных структур праводзіць дадатковыя праверкі ААТ «ГАРГК» і ўсіх кампаній, якія працавалі з таварыствам. Ужо цяпер аператыўнікі фінансавай міліцыі ўпэўнена кажуць, што па выніках гэтых праверак будзе ўзбуджаная не адна крымінальная справа.

Між тым, арышты кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў у Беларусі набываюць масавы характар. Эксперты кажуць пра новую зачыстку дырэктарскага корпуса, супастаўную па маштабах з 1995-1996 і 1999-2001 гадамі.

Мяркуючы па колькасці высокапастаўленых арыштантаў, гэта меркаванне знаходзіць пацверджанне. Праўда, у адрозненне ад масавых чыстак папярэдніх перыядаў у большасці спраў мінулага года відавочная антыкарупцыйная аснова.

Фота з архіва msk100.ru

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках