26 красавiка 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяжкія часы на «Беларуськаліі»

67
Цяжкія часы на «Беларуськаліі»

Дакрызісныя аб'ёмы паставак і заробкі адновяцца, як мінімум, у канцы года.

Карэспандэнт сайта charter97.org пабываў у Салігорску і пагутарыў з супрацоўнікамі калійнага гіганта. Усе сышліся ў меркаванні, што выхад «Уралкалію» са складу БКК з-за махінацый Лукашэнкі прывёў да заняпаду флагмана беларускай прамысловасці і істотнага зніжэння заробкаў рабочых.

«Зразумела, што будучы ў Беларускай калійнай кампаніі, кралі ўсе: як «Беларуськалій», так і «Уралкалій». Але праз нейкі час беларускі бок зусім закраўся і расейскі партнёр вырашыў выйсці з БКК. Цяпер шматлікія рабочыя пераведзеныя на 2/3 акладу. Зразумела, што час ад часу мы працуем як звычайна, але з жніўня месяца страчана вельмі шмат грошай», - кажа тэхнічны спецыяліст трэцяга рудаўпраўлення.

Шахцёр, рабочы лавы на першым рудаўпраўленні дадаў, што дакрызісныя аб'ёмы паставак і зарплаты адновяцца, як мінімум, толькі ў канцы гэтага года.

«Гендырэктар на канферэнцыі ў снежні сказаў, што ў пачатку красавіка будуць заключаныя больш-менш сур'ёзныя кантракты, так як пачнецца пасяўная і гэтак далей. А пакуль было заключана два ці тры кантракты па дробязі. Але наогул, выйсці на ўзровень паставак і зарплаты першай паловы 2013 года атрымаецца мінімум пад канец года. Бо «Уралкалій» зніжае кошты і аб'ёмамі бярэ рынак. «Беларуськалій» таксама будзе так рабіць, але для гэтага патрэбны час» - адзначыў ён.

Нагадаем, крытычная сітуацыя на найбуйнейшым прадпрыемстве Беларусі склалася пасля канфлікту з «Уралкаліем».

У канцы ліпеня расейскі партнёр «Беларуськалію» спыніў экспарт праз сумеснага трэйдара ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК). У сувязі з гэтым «Беларуськалій» у жніўні спыніў два рудніка з чатырох і перавёў значную частку работнікаў на дзьве траціны акладу.

26 жніўня ў Менску быў арыштаваны гендырэктар ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнер. Яму было прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. У канцы лістапада Баўмгертнер быў экстрадаваны ў Расею. Беларускія ўлады лічаць, што ён і іншыя топ-мэнэджары БКК нанеслі страты «Беларуськалію» ў памеры да 100 мільёнаў даляраў.

Фота: kurjer.info

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках