20 траўня 2024, панядзелак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Еўрабачанні-2014» будуць удзельнічаць 36 краін

6
У «Еўрабачанні-2014» будуць удзельнічаць 36 краін

Афіцыйны сайт конкурсу «Еўрабачанне» распаўсюдзіў заяву аб краінах-удзельніцах 2014 года.

Як паведамляе 1news.az са спасылкай на eurovision.tv, на дадзены момант свой удзел у міжнародным песенным конкурсе «Еўрабачанне-2014» пацвердзілі 36 краін: Азербайджан, Албанія, Арменія, Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грузія, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ірландыя, Ізраіль, Італія, Латвія, Літва, Македонія, Мальта, Малдова, Чарнагорыя, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Расея, Сан-Марына, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Велікабрытанія і Украіна.

Польшча і Партугалія, якія не ўдзельнічалі ў «Еўрабачанні» ў мінулым годзе, ізноў вярнуліся на конкурс ў 2014-м. Магчыма і вяртанне на конкурс Славеніі – возьме ўдзел краіна у «Еўрабачанні 2014» ці не, стане вядома ў бліжэйшыя дзесяць дзён. Адзначым, што раней ад удзелу ў конкурсе «Еўрабачанне-2014» адмовіліся Харватыя, Славакія, Чэхія, Люксембург, Кіпр, Балгарыя, Сербія, Манака, Андора і Турцыя.

«Еўрабачанне-2014» пройдзе ў Даніі з 6 па 10 траўня. Данія стала краінай-пераможцай папярэдняга конкурсу, які прайшоў у Швецыі, дзе перамогу ёй прынесла песня «Only Teardrops», выкананая Эмілі дэ Форэст.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках