18 траўня 2024, Субота, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска прадае споднікі, «знос» якіх складае 90%

89

Беларускае войска прапануе купіць амаль 10 тысяч салдацкіх споднікаў 1981-1984 гадоў выпуску.

Кошт унікальнага тавару - ад 1300 да 1700 беларускіх рублёў. Іх рэалізацыяй займаецца «Белспецкантракт» - адзіны прадавец непатрэбных войску матэрыяльных рэсурсаў. Лоты з прапановамі размешчаныя на сайце арганізацыі.

На складах «Белспецкантракт», як вынікае з раздзелу «Рэчавай маёмасці», заляжалася 4716 пар «споднікаў нацельных салдацкіх» 1984 года выпуску і амаль 5000 пар «споднікаў цёплых мультановых» 1981-1987 гадоў выпуску.

Прадпрыемства не хавае, што «знос» прадукцыі складае 90%. Склад «Белспецкантракт» знаходзіцца ў Маладзечне.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках