18 траўня 2024, Субота, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніягарскі вадаспад замёрз упершыню за 100 гадоў (Відэа)

17

Апошні раз ён замярзаў у 1912 годзе.

Незвычайныя маразы ў ЗША і Канадзе прычыніліся практычна да поўнага замярзання аднаго з самых буйных вадаспадаў свету. Бруі вады, не даляцеўшы да дна, ператварыліся ў гіганцкія ледзяшы, паведамляе Cristian Science Monitor.

Раку Ніагара скаваў лёд, і магутны вадаспад стаў больш падобны да плыткага ручая.

Пры гэтым усё роўна знаходзяцца турысты, якія, нягледзячы на мароз, дабіраюцца да вадаспаду, каб зафіксаваць гэтую гістарычную падзею.

Цалкам замярзаў Ніягарскі вадаспад у 1848 і ў 1912 гадах.

Жыхары Амерыкі тым часам з нецярплівасцю чакаюць пацяплення, якое сіноптыкі абяцалі ім самым бліжэйшым часам. У некалькіх штатах тэмпература паветра апусцілася да 30 градусаў ніжэй за нуль.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках