28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржстандарт супраць пераходу на зімовы час

34
Дзяржстандарт супраць пераходу на зімовы час

Урад плануе абмеркаваць на пачатку кастрычніка магчымы пераход Беларусі на зімовы час.

Пра гэта паведаміў БелТА старшыня Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі Віктар Назаранка.

Выпрацоўкай рэкамендацый аб парадку вылічэння часу ў Беларусі займаецца міжгаліновая камісія часу, чашчыні і вызначэння парамэтраў вярчэння Зямлі, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінтранса, Мінэнэрга, Нацыянальнай акадэміі навук ды іншых зацікаўленых органаў кіравання і ўстаноў. "Камісія накіравала свае прапановы ва ўрад. На пачатку кастрычніка адбудзецца пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў, на якім гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца", - канстатаваў Віктар Назаранка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Дзяржстандарт не бачыць дастаткова падстаў для пераходу краіны на зімовы час. "Тых абгрунтаванняў, якія падалі асобныя органы дзяржкіравання на карысць пераводу стрэлак гадзіннікаў, недастаткова. Мы б не пераводзілі час, а захавалі б так, як сёння ў Беларусі ёсць", - адзначыў Віктар Назаранка.

Беларусь адмовілася ад пераходу на сэзонны час у 2011 годзе. Гэтая было зацверджана пастановай Саўміна ад 15 верасня 2011 года №1229 з мэтай забеспячэння на тэрыторыі краіны ўзгодненага з дзяржавамі - удзельніцамі Мытнага саюза вылічэння часу, а таксама поўнага выкарыстання светлага часу дня, паляпшэння варункаў працы і адпачынку насельніцтва краіны.

З 2011 года скасавала сэзонны перавод стрэлак і Расея. Аднак 1 ліпеня 2014 года Дзярждума Расейскай Федэрацыі прыняла пастанову вярнуць у краіну зімовы час. Перавод стрэлак будзе праведзены 26 кастрычніка 2014 года. На расейскай тэрыторыі ўстанаўляецца 11 гадзінных зон. Маскоўскі час будзе служыць зыходным пры вылічэнні мясцовага часу ў гэтых зонах.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках