5 траўня 2024, Нядзеля, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка звольніў Пяткевіч

110
Лукашэнка звольніў Пяткевіч

Дыктатар сваім распараджэннем вызваліў Наталлю Пяткевіч ад пасады сваёй памочніцы.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе беларускага правадыра.

Паведамляецца, што адбылося гэта «паводле ўзгаднення старон».

Наталля Пяткевіч нарадзілася ў 1972 годзе ў Менску. У 1994 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1994-2001 гадах займала пасады ад вядучага спецыяліста да начальніка ўправы дзяржаўнага і міжнароднага права галоўнай дзяржаўна-прававой управы Адміністрацыі прэзідэнта. З 2001 да 2004 года - прэс-сакратарка прэзідэнта Беларусі. У 2004 годзе была прызначаная намесніцай, а ў студзені 2009 года - першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Сваёй памочніцай дыктатар прызначыў Пяткевіч 1 верасня 2011 года.

Пяткевіч уваходзіць у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках