17 траўня 2024, Пятніца, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Давыдзька: Мы ніколі не будзем забараняць расейскія каналы

64
Генадзь Давыдзька: Мы ніколі не будзем забараняць расейскія каналы

Ва Украіне дарэмна забараняюць расейскія тэлеканалы, мяркуе старшыня «Белтэлерадыёкампаніі».

Такое меркаванне Генадзь Давыдзька выказаў 9 кастрычнік перад сустрэчай з актывам БРСМ, адказваючы на пытанні журналістаў, паведамляе БелаПАН.

«Гэта марная прапанова, - мяркуе Давыдзька. - Мы цяпер жывем у часы такой інфармацыйнай прасторы, што забараняць што-небудзь бессэнсоўна, бо ўсё можна паглядзець у інтэрнэце».

У Беларусі, на ягоную думку, ніколі не пойдуць на падобны крок.

Нагадаем, у жніўні 14 расейскіх тэлеканалаў, якія палічылі вінаватымі ў прапагандзе вайны на тэрыторыі Украіны, на загад украінскага МУС унеслі ў спіс забароненых. Трансляцыі пазбавілі «РТР-Планета», «Россия 24», «НТВ-Мир», ТVCI (ТВ Центр), «Россия 1», «НТВ», «ТНТ», «Петербург 5», «Звезда», «РЕН-ТВ», Life News, Russia Today і «РБК-ТВ».

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках