16 траўня 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дакладная колькасць затрыманых у Барысаве ўкраінскіх заўзятараў невядомая

4
Дакладная колькасць затрыманых у Барысаве ўкраінскіх заўзятараў невядомая

Да гэтага часу ніхто не можа назваць дакладную колькасць затрыманых пасля ўчорашняга матчу Беларусь - Украіна.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар украінскага МЗС Яўген Перабійніс, паводле папярэдняй інфармацыі, 9 кастрычніка пасля адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы ў футболе Беларусь - Украіна ў Барысаве было затрымана 28 заўзятараў каманды гасцей.

«Гэтая лічба патрабуе ўдакладнення, - падкрэсліў ён. - Цяпер пачынаецца судовае пасяджэнне. Наш консул выехаў на месца для аказання суайчыннікам неабходнай прававой дапамогі».

У ПЦ «Вясна» сайту charter97.org паведамілі, што, паводле папярэдніх звестак, усяго ўчора было затрымана 37 заўзятараў.

Як паведамілі «Радыё Свабода» ў барысаўскай міліцыі, учора пасля матчу былі затрыманыя 41 чалавек, 25 з іх будуць судзіць за хуліганства. Сярод тых, хто трапіць на лаву падсудных - 14 украінцаў і 11 беларусаў. У Барысаўскі суд ужо дастаўлена трое ўкраінцаў, якіх абвінавачваюць у хуліганстве. У суд прыбыў таксама консул Украіны.

Тым часам, украінскі сайт Football.ua паведамляе, што ўчора ў Барысаве было затрымана больш за 100 заўзятараў з Украіны. Фанатаў затрымліваў АМАП пасля адборачнага матчу Еўра-2016 Беларусь - Украіна нібыта за нецэнзурныя лаянкі.

Са слоў відавочцаў, таксама былі затрыманыя 30 беларускіх фанатаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках