30 красавiка 2024, aўторак, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра абяруць кіраўнікоў дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю

1
Заўтра абяруць кіраўнікоў дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю

Старшыня і віцэ-старшыня дэлегацыі павінны быць выбраныя на ўстаноўчай сустрэчы чальцоў дэлегацыі 13 кастрычніка.

Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з чальцоў дэлегацыі, швэдскі дэпутат Крыстафер Фьелнэр.

Новы склад дэлегацыі ў сувязях з Беларуссю быў абраны Еўрапарламентам 17 ліпеня на пленарным пасяджэнні ў Страсбургу. Акрамя Фьелнэра, у склад дэлегацыі ўвайшлі: польскія еўрадэпутаты Агнешка Казлоўска-Радзевіч і Багдан Анджэй Здражэўскі ад Еўрапейскай народнай партыі; Андрэс Мамікінс (Латвія), Енс Нільсан (Швэцыя) і Патрыцыя Тоя (Італія) ад Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў; Вальдэмар Тамашэўскі (Літва) і Казімір Міхал Яздоўскі (Польшча) ад Еўрапейскай кансерватыўнай групы; Нілс Торвальдс (Швэцыя) ад Ліберальна-дэмакратычнага альянсу; Броніс Роўп (Літва) ад партыі зялёных; Івета Грыгуле (Латвія) ад звязку "Еўропа за свабоду і дэмакратыю".

Дэлегацыя ў сувязях з Беларуссю існуе ў Еўрапарламенце больш за дзесяць гадоў. З чэрвеня 2012 года яе ўзначальваў польскі дэпутат Філіп Качмарэк, які не быў пераабраны ў новы склад ЕП. Да 2014 года афіцыйныя беларускія прадстаўнікі не кантактавалі з дэлегацыяй Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю. У студзені гэтага года адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з Філіпам Кaчмарэкам і віцэ-прэзідэнтам ЕП Яцэкам Пратасевічам, на якой абмяркоўваліся стасункі афіцыйнага Менску з Еўрапарламентам. Аб падрабязнасцях абмеркавання не паведамлялася.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках