26 красавiка 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску трамвай сышоў з рэек і ўрэзаўся ў аўтамабіль

6

ДТЗ адбылося на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Чырвонай.

Пра гэта паведаміў БелТА старшы інспектар агітацыі і прапаганды АДАІ Цэнтральнага РУУС горада Менска Анастасія Радзько.

Паводле папярэдняй версіі, адбыўся збой перакладу стрэлак, у выніку чаго пярэдняя частка трамвая, які ішоў па чацвёртым маршруце, працягнула рух прама, а задняя павярнула направа, у выніку чаго ўрэзалася «Фольксваген», што спыніўся на светлафоры

У выніку ДТЗ пацярпелых няма. Аўтамабіль і трамвай атрымалі механічныя пашкоджанні. Праводзіцца праверка, апытваюцца відавочцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках