27 красавiка 2024, Субота, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З банка ў Гародні эвакуявалі людзей праз валізку

2
З банка ў Гародні эвакуявалі людзей праз валізку

У Гародні з будынка банка эвакуявалі людзей праз нічыйны прадмета.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Гарадзенскай абласной управы МНС Наталля Жывалеўская, піша БелТА.

Сёння а 14.26 у МНС паступіў званок ад старэйшага інспектара міліцыі аб тым, што каля будынку банка ВТБ на вуліцы Антонава абласнога цэнтра знаходзіцца прадмет, падобны да выбуховай прылады. Паводле некаторых звестак, работнікі банка выявілі на лавачцы паблізу будынка безгаспадарную валізу.

Супрацоўнікі РАУС ачапілі тэрыторыю банка. З будынка былі эвакуяваныя 37 чалавек. Чакалася прыбыццё групы размінавання.

Як паведамілі ў МНС, званкі аб знаходжанні магчымых выбухованебяспечных прадметаў сёння ў МНС паступалі тройчы. Раніцай, як мяркуецца, набой часоў ВАВ выявіў на прысядзібнай дзялянцы жыхар Навагрудскага раёна, а 14.38 прадмет, падобны да набою, знайшлі падчас будаўнічых прац на вуліцы Таўлая абласнога цэнтра. У апошнім выпадку эвакуацыя не патрабуецца, месцы таксама агароджаныя да правядзення работ групай размінавання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках