8 траўня 2024, Серада, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жыхара Ваўкавыска скралі тэлевізар, пакуль ён яго глядзеў

8
У жыхара Ваўкавыска скралі тэлевізар, пакуль ён яго глядзеў

Некалькі дзён таму ў Ваўкавыску адбылося незвычайнае рабаванне.

Трое невядомых панеслі тэлевізар «Самсунг» прама на вачах ўладальніка. Мужчына ў момант крадзяжу глядзеў праз тэлевізар перадачу. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

«Дзёрзкае рабаванне» атрымалася, таму што гаспадар тэлевізара быў п'яны і слаба разумеў, што адбываецца. У міліцыю звярнуўся не сам пацярпелы, а ягоны сын. Пры гэтым гаспадар «Самсунга» не змог назваць не толькі дакладнага часу, але нават дакладнага дня крадзяжу.

Супрацоўнікі міліцыі высвятляюць асобы падазраваных.

Як удакладніў намеснік начальніка Ваўкавыскага РАУС Аляксандр Глебаў, нядаўна ў пацярпелага памерла маці. Мужчына атрымаў у спадчыну больш за 20 тысяч даляраў ЗША. Пры жыцці маці да яе накапленняў ў мужчыны доступу не было: пенсіянерка давала сыну грошы толькі на ежу, таму што ён злоўжываў алкаголем. За месяц спадчыннік паспеў прапіць палову сумы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках