МЗС: Бязвізавы рэжым з Ізраілем не запрацуе да Каляд
8- 17.10.2014, 15:40
- 9,064
Пагадненне ўвойдзе ў дзеянне праз 90 дзён з моманту ратыфікацыі.
У адпаведнасці з тэкстам прынятага пагаднення аб скасаванні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Ізраілем, яно ўвойдзе ў дзеянне праз 90 дзён з моманту ратыфікацыі, а не з моманту падпісання пагаднення, якое адбылося 19 верасня.
Прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык на брыфінгу заявіў, што ў адпаведнасці з палажэннямі дакумента стораны абавязаныя першапачаткова правесці ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для яго ўваходжання ў дзеянне, паведамляе БелТА.
«Для беларускай стараны гэта азначае прыняцце Нацыянальным сходам закона аб ратыфікацыі. Паводле наяўнай інфармацыі, узгадненне з Парламентам таксама спатрэбіцца і ў Ізраілі. Такім чынам, адлік 90 дзён трэба весці не ад моманту падпісання пагаднення, а ад даты завяршэння працэсу ратыфікацыі абедзвюма старанамі», - падкрэсліў Мірончык.
Дзмітрый Мірончык адзначыў, што Беларусь і Ізраіль прыкладаюць максімальныя намаганні для паскарэння завяршэння гэтых працэдур з улікам вялікага значэння скасавання візавага рэжыму для грамадзян абедзвюх дзяржаў.