27 красавiка 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гжэгаж Схетына: Польшча павінна знайсці ключ да ўсходніх дзвярэй

1
Гжэгаж Схетына: Польшча павінна знайсці ключ да ўсходніх дзвярэй

Міланскі саміт не прынёс вынікаў, нягледзячы на высокі ўзровень удзельнікаў.

Напярэдадні ў італійскім Мілане адбыўся саміт з удзелам кіраўнікоў вядучых еўрапейскіх краін. Падчас саміту адбылася сустрэча Уладзіміра Пуціна з Пятром Парашэнкам, адзначыў міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына, паведамляе «Радыё Рацыя».

Для таго, каб дзейнічаць на ўсходзе Еўропы, трэба разумець тыя працэсы, якія там адбываюцца, адзначае кіраўнік польскай дыпламатыі:

- Недастаткова сустракацца і мець добрую волю, каб развязваць праблемы. Трэба гэтыя ўсходнія справы, вельмі спецыфічныя, гэтую ўсходнюю палітыку добра разумець і адчуваць. Думаю, гэта нашая роля, польская роля, - пошуку таго ключа і працы ў тым кірунку, каб гэты ключ пасаваў да ўсходніх дзвярэй.

- Польская замежная палітыка ў дачыненні да Усходняй Еўропы кардынальна не зменіцца, - працягвае Гжэгаж Схетына, які наведвае дэбаты на гэтую тэму ў Вроцлаве. Паводле ягоных слоў, усходняя палітыка, якая праводзілася польскім МЗС пры папярэднім міністры, асабліва ў дачыненні да Украіны, была паспяховай. Прыкладам гэтага палітык назваў супольны візіт кіраўніка дыпламатыі Польшчы, Нямеччыны і Францыі ў Кіеў - у канцы лютага.

Міністр замежных спраў Гжэгаж Схетына да канца кастрычніка мае намер падаць свой план дзеянняў польскай дыпламатыі на бліжэйшы час. Палітык некалькі тыдняў таму замяніў на пасадзе міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках