26 красавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лунінцом сутыкнуліся два мікробусы

4
Пад Лунінцом сутыкнуліся два мікробусы

Два мікрааўтобусы «Мэрсэдэс-Бэнц Спрынтар» сутыкнуліся позна ўвечары ў пятніцу на трасе М10 «Кобрын - Гомель».

Аварыя адбылася ў Лунінецкім раёне Берасцейскай вобласці, яе ахвярамі сталі пасажыры абодвух транспартных сродкаў.

Як паведамляе «Медыя-Палессе» са спасылкай на словы старэйшага дзяржаўтаінспектар АДАІ Лунінецкага РАУС Андрэя Канапацкага, «Мэрсэдэс-Бэнц Спрынтар», які рухаўся з боку Гомеля з 25-гадовым кіроўцам, жыхаром Берасця, выехаў паласу сустрэчнага руху, не справіўся з кіраваннем і дапусціў сутыкненне з аўтамабілем такой жа маркі, якім кіраваў 47-гадовы жыхар Столінскага раёна.

«У выніку аварыі загінулі 22-гадовы пасажыр, жыхар Берасця, які ехаў у першай машыне, і 51-гадовы пасажыр, жыхар Магілёўскай вобласці, які знаходзіўся ў другім аўтамабілі. Абодва памерлі на месцы. Кіроўцы з траўмамі былі дастаўленыя ў хірургічнае аддзяленне лякарні горада Мікашэвічы», - праінфармаваў прадстаўнік ДАІ.

Са слоў супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі, высветлілася, што 25-гадовы берасцеец аб'язджаў мотаблок, што цягнуў гужавую павозку. Магчыма, таму малады кіроўца не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Як высветліла экспэртыза, кіроўца мотаблока, жыхар Лунінецкага раёна, быў п'яны: утрыманне алкаголю ў крыві склала 1,8 праміле.

Лунінецкі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу паводле часткі 3 артыкула 317 «Парушэнне ПДР пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула з неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках