27 красавiка 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны ідэолаг Менска адкрыў парк Чавэса

37
Галоўны ідэолаг Менска адкрыў парк Чавэса

Урачыстая цырымонія адкрыцця парка Уга Чавэса прайшла ў Менску ў суботу.

Пастанова аб прысваенні парку ў межах вуліц Каменнагорскай, Лідскай, Калеснікава і Казіміраўскай (жылы раён Каменная Горка) наймення "парк імя Уга Чавэса" была прынятая Менскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў у канцы снежня 2013 года. Пасля добраўпарадкавання тэрыторыі тут адкрыты памятны знак, піша "Інтэрфакс".

"Гэты парк стане месцам памяці венесуэльскага лідэра, а адкрыццё памятнага знака сімвалічнае, бо менавіта ў гэтым годзе споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння Уга Чавэса", - сказаў на цырымоніі адкрыцця намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка.

Паводле задумы аўтараў архітэктурнага праекта парка, гэтая тэрыторыя ў будучыні стане месцам адпачынку для ўсіх жыхароў густанаселенага жылога раёна Каменная Горка на захадзе Менска. Тут будзе працаваць некалькі гульнявых пляцовак для дзяцей розных узростаў, у тым ліку для дзяцей-інвалідаў. Праектам прадугледжана стварэнне комплексу спартыўных збудаванняў: футбольнага поля, пляцовак для гульні ў валейбол міні-футбол, бадмінтон, міні-гольф. Будуць працаваць вулічныя трэнажоры, наведвальнікі змогуць скарыстацца веладарожкай, пабыць на экалагічнай сцежцы.

Аўтары праекта прапаноўвалі размясціць на тэрыторыі парку цэнтр культуры Венесуэлы, у склад якога маглі б увайсці зімовы сад, аранжарэя або закрытая галерэя з раслінамі з гэтай краіны.

Уга Чавэс памёр у Каракасе 5 сакавіка 2013. Дагэтуль ён паўтара года лячыўся ад анкалагічнага захворвання. Венесуэльскі лідэр неаднаразова наведваў Беларусь, а падчас аднаго з візітаў у Менск пабываў у толькі што пабудаваным доме №31 на вуліцы Казіміраўскай у мікрараёне Каменная Горка.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках