19 сакавiка 2024, aўторак, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Швэцыі тоне расейская падводная лодка?

213
Ля берагоў Швэцыі тоне расейская падводная лодка?

ВМС Швэцыі вядуць пошук расейскай падводнай лодкі, якая церпіць бедства ў яе тэрытарыяльных водах.

Пра гэта паведаміла швэдская газета Svenska Dagbladet са спасылкай на "надзейныя крыніцы".

Паводле звестак выдання, служба радыёперахопу швэдскіх ВМС (Försvarets radioanstalt) зарэгістравала радыёперадачу на расейскай мове са сваіх тэрытарыяльных вод. Сігнал дапамогі быў накіраваны з раёна Стакгольмскага архіпелага на расейскай мове. Сігнал быў злоўлены двойчы - адзін раз у зашыфраваным выглядзе. Пасля другой перадачы швэдскія вайскоўцы ўстанавілі, што прыёмнік радыёсігналаў, паводле інфармацыі Svenska Dagbladet, размешчаны ў расейскім Калінінградзе, дзе знаходзіцца база Балтыйскага флоту РФ, піша NEWSru.com.

Пры гэтым у паведамленні адзначаецца, што радыёперадача вялася на частотах, якія выкарыстоўваюцца расейскімі ВМС у экстрэмальных сітуацыях. З гэтага робіцца выснова, што яны дасылаліся магчыма аварыйнай расейскай падлодкай, піша ТАСС.

Швэцыя спрабуе вызначыць дакладнае месцазнаходжанне крыніцы радыёсігналаў. Разам з тым, як заявіла адная з крыніц выдання, "цяпер дзеянні факусуюцца на дакладным вызначэнні наяўнасці замежнай падводнай дзейнасці" ў тэрытарыяльных водах Швэцыі.

Фінскія блогеры апублікавалі карту перамяшчэнняў аднаго з суднаў, якія прымаюць удзел у пошукавай аперацыі - MS Concord. На ёй відаць, у якім раёне вядуцца пошукі.

Прадстаўнікі Мінабароны Швэцыі адмовіліся пацвердзіць або зняпраўдзіць звесткі аб тым, што шукаюць пашкоджаную расейскую субмарыну.

Увечары 17 кастрычніка прадстаўнікі ўзброеных сіл Швэцыі пачалі ў раёне Стакгольмскага архіпелага аперацыю выяўлення "замежнай падводнай актыўнасці". У ёй задзейнічаныя судны і гелікоптэры.

У 1981 годзе ў Швэцыі села на мель савецкая падводная лодка U137, якая была глыбока ўнутры швэдскіх тэрытарыяльных вод, што выклікала гучны скандал і ўзмацніла падазрэнні аб маштабах і матывах такіх уварванняў. 19 верасня Швэцыя абвясціла, што два расейскія вайсковыя самалёты ўварваліся ў яе паветраную прастору і назвала ўварванне "сур'ёзным парушэннем".

Напісаць каментар 213

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках