27 красавiка 2024, Субота, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жлобіне на скрыжаванні перакулілася «хуткая»

3

Роўна 7 месяцаў таму на гэтым жа скрыжаванні здарылася аналагічнае ДТЗ.

Фота з месца ДТЗ з'явіліся ўчора познім вечарам на форуме onliner.by. Відавочцы сцвярджаюць, што ўсё адбылося блізу васьмі гадзін вечара на скрыжаванні вуліц Барташова і Акопава ў Жлобіне. Мяркуючы па ўсім, «Газэль» апынулася на баку ў выніку сутыкнення з Renault. Гэта ўжо другі за апошні год выпадак, што адбыўся на гэтым рэгуляваным перакрыжаванні.

Як мяркуецца, Renault сутыкнуўся з карэтай хуткай дапамогі. У выніку сутыкнення мікрааўтобус перакуліўся. Відавочцы распавядаюць, што ў выніку аварыі ніхто не пацярпеў.

Характэрна, што роўна 7 месяцаў таму на гэтым жа скрыжаванні здарылася аналагічнае ДТЗ. Тады кіроўца Mazda не прапусціў карэту хуткай дапамогі, што імчалася на чырвоны з уключанымі пробліскавымі маячкамі, і ўрэзаўся ў яе. Ад удару «хуткая» перакулілася. Сур'ёзныя траўмы атрымалі медработнікі. Пацыент, які знаходзіўся ў аўтамабілі хуткай дапамогі, памёр.

На запісы відэарэгістратара сустрэчнай машыны момант сутыкнення бачны ў дэталях.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках