18 траўня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнік ГЦ «Шчасце»: Было 2-3 стрэлы

46
Работнік ГЦ «Шчасце»: Было 2-3 стрэлы

Захопнік закладніцы ў ГЦ «Шчасце» цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі.

У спробах высвятліць, што значыць «захопнік нейтралізаваны», журналіст charter97.org звярнуўся па тлумачэнні ў СК і прэс-службу ГУУС. Прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі сцвярджае, што «накшталт, выносілі жывога», аднак дакладна не можа пацвердзіць або зняпраўдзіць гэтую інфармацыю ніхто, у тым ліку і Следчы камітэт:

«Пакуль няма ніякіх падрабязнасцяў, калі з'явяцца, мы паведамім», - сказалі там.

Журналіст сайта charter97.org адшукаў работніка ГЦ «Шчасце» Віталя. Сам ён у той дзень не быў на месцы, аднак ягоныя калегі распавялі яму тое, што бачылі на свае вочы.

«Адна аб'ектыўная рэч такая ёсць: адзін чалавек быў на самай справе зачынены ў боксе, даслоўна ў некалькіх метрах адкрываліся дзверы і было два-тры стрэлы - гэта 100%. Таксама яго дакладна выносілі праз задні дворык», - паведаміў ён.

Супрацоўніца сталічнай службы хуткай дапамогі просіць пачакаць і ператэлефанаваць, таму што пры патрэбным запыце у яе ўвесь час «вісне» кампутар.

«З гэтага адрасу ўчора прывезлі адну пацярпелую ў стацыянар пятай бальніцы, другога туды ж. Імёны не пазначаныя», - паведаміла яна.

Пра гэта журналісту charter97.org паведаміла старэйшая медсястра аперблока аддзялення нейрахірургіі бальніцы Святлана Брот.

«Учора ў нас аперавалі маладога чалавека. Цяпер ён у рэанімацыі», - паведаміла яна.

Нагадаем, учора а 13:00 у менскім гандлёвым цэнтры «Шчасце» непадалёк ад метро «Усход» адбыўся захоп закладніцы. Узброены мужчына напаў на касірку абменніка, праз тры з паловай гадзіны сілавікі паведамілі, што яго «абясшкодзілі».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках