14 траўня 2024, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз выбух на заводзе ў Балгарыі загінулі 15 чалавек

2

Сярод загінулых - чальцы кіраўніцтва завода.

Праз выбух на заводзе, які вырабляе выбуховыя рэчывы ў Балгарыі, загінулі 15 чалавек, паведамляе агенцтва Reuters.

У выніку выбуху і пажару загінулі 13 мужчын і 2 жанчыны, сярод загінулых - чальцы кіраўніцтва завода. Яшчэ тры чалавекі пацярпелі.

Дакладныя прычыны выбуху пакуль невядомыя. Паводле папярэдняй версіі, да інцыдэнту прывяло парушэнне тэхнікі бяспекі на вытворчасці. Расследаванне абставінаў справы яшчэ не пачалося, бо крыміналістам неабходна пачакаць прынамсі 24 гадзіны з моманту апошняга выбуху, каб пазбегнуць паўторных выбухаў і пажару.

Паведамляецца, што выбух быў настолькі магутным, што частка будынка разбураная цалкам, а абломкі раскідала на некалькі кіламетраў вакол.

Фота: AP
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках