26 красавiка 2024, Пятніца, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган прыедзе ў Беларусь

Эрдаган прыедзе ў Беларусь

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган наведае Беларусь з афіцыйным візітам.

Пра гэта паведаміў у праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» старшыня «савета рэспублікі» Анатоль Рубінаў, паведамляе БелаПАН.

14-16 кастрычніка чыноўнік наведваў Турцыю на чале з беларускай «парламенцкай» дэлегацыяй. Падчас гэтага візіту адбылася ягоная сустрэча з прэзідэнтам гэтай краіны. Са слоў спікера верхняй палаты беларускага «парламента», Рэджэп Таіп Эрдаган разглядае Беларусь у якасці асноўнага партнёра на паўночным кірунку.

Пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных распавёў, што цяпер абмяркоўваюцца перспектывы стварэння ў гэтай краіне сумесных прадпрыемстваў вытворчасці грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, будаўнічай тэхнікі. Такое супрацоўніцтва, з ягоных слоў, дазволіць Беларусі ў далейшым выйсці на рынкі Блізкага Усходу і Афрыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках