25 красавiка 2024, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чмыр з Drum Ecstasy: Ненавіджу беларускую мову

133

Вельмі дзіўнае прызнанне зрабіў лідар гурту Drum Ecstasy.

Філіп Чмыр напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» пра стаўленне да беларускай мовы, паведамляе «Наша Нiва».

«Я ненавіджу беларускую мову, як усё, што мне навязваюць», а потым дадаў ніжэй: «Я мянчук, а ў нас у горадзе, колькі я сябе памятаю, размаўлялі па-расейску ўсе, акрамя настаўнікаў беларускай мовы, і то толькі на ўроках. Нават на пісьменніцкіх лецішчах класікі бел.літ. размаўлялі па-расейску з расейскамоўнымі, напэўна былі інтэлігентнымі людзьмі».

Сваю пазіцыю музыка агучваў і раней у інтэрв'ю галоўнаму рэдактару tuzin.fm Сяргею Будкіну.

Музыка тады згадаў аб сваім непрыманні беларускай мовы і адзначыў, што ненавідзіць нацыянальную ідэю і людзей, якія яе прасоўваюць. Тады на досыць абразлівыя выказванні музыкі наважылі не рабіць акцэнту, каб не нашкодзіць ягонай рэпутацыі.

Drum Ecstasy - беларускі рок-гурт, які іграе цяжкую танцавальную музыку з выкарыстаннем розных шумоў на бас гітары, падтрыманы масіўным падмуркам з трох і больш барабаншчыкаў.

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках