26 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія сілавікі сарвалі захоп Шчасця

2
Украінскія сілавікі сарвалі захоп Шчасця

Сепаратысты мелі намер з двух бакоў акружыць стратэгічны прыгарад Луганску.

Сілавікі ў Луганскай вобласці прадухілілі захоп горада Шчасце незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-цэнтры Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

"У першай палове дня 19 кастрычніка нашы вайскоўцы правялі зачыстку тэрыторый у раёне населенага пункта Адважнае. Гэтыя папераджальныя меры спынілі масіраваны наступ баевікоў на блокпост у гэтым раёне. Баевікі ўжывалі танкі і мінамёты, а таксама вялікую колькасць жывой сілы. Мэтай наступу быў прарыў і захоп плацдарма на левым беразе ракі Северскі Данец з наступным акружэннем горада Шчасце з захаду", - гаворыцца ў паведамленні.

На ўчастку памежнай службы "Чырвоная Талаўка" ўпершыню за паўтара месяца за межамі зоны АТА сілавікі прадухілілі спробы пранікнення дыверсійна-выведвальных груп з тэрыторыі Расеі, якія выходзілі ў раён Шчасця з паўночна-ўсходу. Акрамя гэтага, былі зафіксаваныя неаднаразовыя факты парушэння замірэння ў раёнах Дэбальцава і пад Данецкам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках