26 красавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы масава забіраюць грошы з банкаў

16
Расейцы масава забіраюць грошы з банкаў

Укладальнікі забралі з расейскіх банкаў 200 мільярдаў рублёў за месяц.

Рублёвыя ўклады грамадзян у верасні 2014 знізіліся на 52,6 мільярда рублёў, пішуць «Ведомости» са спасылкай на звесткі Банка Расеі. Хоць валютныя дэпазіты фармальна павялічыліся на 79 мільярдаў рублёў, гэты рост з'яўляецца «папяровым», выкліканым ростам курсаў даляра і еўра.

З улікам валютнай пераацэнкі банкаўская сістэма страціла ўклады на 200 мільярдаў рублёў. Толькі збольшага (на 60 мільярдаў рублёў) іх удалося кампенсаваць за кошт сродкаў кампаній.

Ашчадны банк, у прыватнасці, страціў блізу 1-1,3 адсотка сродкаў фізічных асоб, калі лічыць са змененым курсам. Гэта прывяло да таго, што найбуйнейшы расейскі банк быў вымушаны падняць стаўкі паводле ўкладаў на 1 адсоткавы пункт упершыню ў гэтым годзе, піша Lenta.ru.

Як адзначаюць апытаныя выданнем аналітыкі, праз рост коштаў людзі не нарошчваюць зберажэнні. Замест гэтага яны купляюць валюту ці дарагія імпартныя тавары. Акрамя таго, давер насельніцтва да банкаўскай сістэме зніжаецца праз масавыя адкліканні ліцэнзій.

Нарэшце, негатыўную ролю адыгрывае і жорсткая барацьба ЦБ з высокімі стаўкамі ўкладаў. У выніку яны істотна адсталі ад дынамікі рубля і паскоранай інфляцыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках