19 сакавiка 2024, aўторак, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі ва Украіне гіганцкі храм узростам 6000 гадоў

17
Археолагі знайшлі ва Украіне гіганцкі храм узростам 6000 гадоў

Брытанскія і ўкраінскія археолагі раскапалі ў Кіраваградскай вобласці разваліны ўнікальнага храма.

Культавы будынак плошчай 60 на 20 метраў быў пабудаваны блізу шасці тысяч гадоў таму - ён уяўляў сабой двухпавярховы будынак з дрэва і гліны, аточаны ўнутраным панадворкам з порцікамі па перыметры. Аб адкрыцці археолагі Наталля Бурдо і Міхайла Відзейка распавялі на штогадовым кангрэсе Еўрапейскай асацыяцыі археолагаў, якая прайшла ў Стамбуле. Коратка аб даследаванні паведамляе інтэрнэт-выданне Live Science, піша Lenta.ru.

Унутры святыні навукоўцы выявілі восем гліняных пліт - хутчэй за ўсё, яны выконвалі функцыю алтароў. На адной з пліт знайшлі мноства абгарэлых касцей ягнят. Падлога і сцены ўсіх пяці памяшканняў другога паверха былі пафарбаваныя ў чырвоны колер, што стварала ўрачыстую атмасферу, мяркуюць археолагі.

Храм быў знойдзены падчас раскопак дагістарычнага паселішча паблізу ад вёскі Небеліўка Новаархангельскага раёну. Старажытнае паселішча займала плошчу каля 238 гектараў, там размяшчаліся больш за 1,2 тысячы будынкаў і амаль 50 вуліц. Храналагічна яго адносяць да Трыпальскай культуры меднага стагоддзя (5500-2750 гады да нашай эры). Як здаралася і з многімі іншымі трыпальскімі селішчамі, жыхары ў нейкі момант пакінулі яго, падпаліўшы ўсе будынкі (у тым ліку, і храм).

Сярод руінаў таксама знайшлі абломкі фігурак з выявамі людзей. Насы ў некаторых з іх больш падобныя на дзюбы, а вочы адрозніваюцца ў памеры. Нарэшце, археолагі выявілі фрагменты ўпрыгожванняў з косці і золата.

Культавае збудаванне шмат у чым нагадвае блізкаўсходнія (Анатолія і Міжрэчча) святыні той жа эпохі. Напрыклад, храм шумерскага Эрыду (3000 гадоў да нашай эры) таксама складаўся з асобных пакояў, адзначаюць археолагі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках