27 красавiка 2024, Субота, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна яшчэ на год атрымала гандлёвыя льготы ад ЕЗ

Украіна яшчэ на год атрымала гандлёвыя льготы ад ЕЗ

Еўрапарламент падтрымаў падаўжэнне аўтаномных гандлёвых мер для Украіны да 31 снежня 2015 года.

У чацвер, 23 кастрычніка, Еўрапейскі парламент падтрымаў праект рэгулявання ЕЗ, які прадугледжвае падаўжэнне на адзін год - да 31 снежня 2015 - дзеянні аўтаномных гандлёвых мер у дачыненні да Украіны, піша «Інтэрфакс».

За праект дакладу Габрыэліуса Ландсбергіса падчас сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу прагаласавалі 497 дэпутатаў, супраць - 78, устрымаліся - 56.

Як паведамлялася, на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу планавалася правесці галасаванне ў пытанні падаўжэння Еўразвязам да канца 2015 года аднабаковых гандлёвых прэферэнцый для Украіны. Яны былі ўведзеныя 23 красавіка гэтага года на шэсць месяцаў, а на змену ім павінна была прыйсці зона свабоднага гандлю ў рамках ратыфікаванага раней Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ. Аднак Масква, Брусэль і Кіеў дамовіліся адкласці стварэнне гэтай зоны свабоднага гандлю да пачатку 2016 году.

Раней профільны камітэт ЕП не змог па паскоранай працэдуры ўхваліць падаўжэнне гандлёвых прэферэнцый для Украіны. Як паведаміў дакладчык у гандлёвых дачыненнях паміж ЕЗ і Украінай, літоўскі дэпутат Габрыелюс Лансбергіс, парламентарыі ад Нямеччыны, Італіі, Вялікай Брытаніі і Францыі - Гельмут Шольц, Давід Барэлі, Уільям Дартмут і Марын Ле Пен - сфармавалі блакавальную меншасць у камітэце, вымусіўшы тым самым перанесці слуханні на 20 кастрычніка.

Увядзенне вясной аднабаковых прэферэнцый у гандлі з Украінай мела на ўвазе скасаванне парадку 95% тарыфаў, якія ўжываліся ў ЕЗ пры імпарце ўкраінскіх прамысловых тавараў. Акрамя таго Еўразвяз адмяніў тарыфы на больш чым 80% фермерскай прадукцыі з Украіны. Пры гэтым Брусэль, каб не нашкодзіць інтарэсам еўрапейскіх вытворцаў, пакінуў за сабой права абмяжоўваць увоз злакаў, свініны, ялавічыны, свойскай птушкі і бакалеі. Акрамя таго Кіеву, згодна з прынятай умовай, нельга павялічваць мытныя тарыфы на імпарт еўрапейскай прадукцыі.

Паводле ацэнак ЕЗ, гэтыя гандлёвыя прэферэнцыі павінны былі б дапамагчы ўкраінскім экспарцёрам зэканоміць да канца года парадку 487 мільёнаў еўра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках