27 красавiка 2024, Субота, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА Украіны аб планах тэрарыстаў: Няхай паспрабуюць

5
РНБА Украіны аб планах тэрарыстаў: Няхай паспрабуюць

Украінскія ўлады на планы сепаратыстаў адказалі прыказкай: «Дай Бог нашаму цяляці ваўка з'есці».

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны пракаментавала заявы «прэм'ер-міністра» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандра Захарчанкі аб планах па ўзяцці шэрагу ўкраінскіх гарадоў, паведамляе інфармагенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

«Што тычыцца заявы важакоў бандфармаванняў аб новым захопе ўкраінскіх гарадоў, то ў нас ва Украіне ёсць прыгожы выраз: «Дай Бог нашаму цяляці ваўка з'есці». Хай паспрабуюць», - сказаў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

Раней паведамлялася, што «прэм'ер» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка заявіў аб планах сепаратыстаў вярнуць згублены імі кантроль над шэрагам гарадоў Данбаса і папярэдзіў у сувязі з гэтым пра магчымасць аднаўлення цяжкіх баявых дзеянняў. З ягоных слоў, сепаратысты маюць намер забраць Краматорск, Марыупаль і Славянск.

Паводле звестак РНБА, напярэдадні парламенцкіх выбараў сепаратысты рыхтуюцца да шэрагу правакацый на Данбасе, прынамсі, абстрэлаў жылых кварталаў і грамадзянскіх аб'ектаў для дыскрэдытацыі вайсковых падраздзяленняў Украіны.

У РНБА заявілі, што на ўскраіне населенага пункта Сухадольскі Краснадонскага раёна Луганскай вобласці размешчана тэхніка баевікоў у складзе 1 БТР і 1 РСЗА БМ-21 «Град» на базе аўтамабіля КрАЗ, з нанесенымі белай фарбай двума лініямі, якiя з'яўляюцца апазнавальнымі знакамі прыналежнасці баявой тэхнікі ВС Украіны.

Акрамя таго, на адным з прадпрыемстваў Луганску замоўлены выраб вайсковых шаўронаў з украінскай сімволікай.

РНБА просіць жыхароў населеных пунктаў, якія знаходзяцца на захопленай баевікамі тэрыторыі, у бліжэйшыя дні быць асабліва пільнымі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках