30 красавiка 2024, aўторак, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта таннее пасля росту коштаў у чацвер

3
Нафта таннее пасля росту коштаў у чацвер

Сёння нафта зноў таннее пасля рэзкага скачка коштаў па выніках папярэдніх таргоў.

Снежаньскія ф'ючэрсы на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures раніцай у пятніцу знізіліся ў кошце на 0,41 даляра да 86,42 даляра за барэль, паведамляе BBC.

Кошт ф'ючэрса на нафту WTI на снежань на электронных таргах Нью-Йоркскай таварнай біржы апусцілася на 0,42 даляраў да 81,67 даляра за барэль.

Кошты нафты ў чацвер выраслі на 3% пасля з'яўлення паведамленняў аб скарачэнні паставак нафты з Саудаўскай Аравіі. Паводле дадзеных агенцтва Reuters, пастаўкі з краіны ў верасні зменшыліся на 328 000 барэляў у дзень - да 9,36 млн. барэляў з 9,69 млн ў жніўні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках