26 красавiка 2024, Пятніца, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навучанне ў аўташколах рэзка падаражэе

4
Навучанне ў аўташколах рэзка падаражэе

Кошт навучання ў аўташколах з 16 студзеня 2015 года павялічыцца на Br1-1,5 млн.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў намеснік дырэктара УП «Белтэхагляд» Міхаіл Свістун.

«70% ад агульнага кошту навучання складае кошт практычнага навучання і 30% - тэорыя. Паводле папярэдніх разлікаў, калі на 10 гадзінаў павялічылася практычная частка, адпаведна дзесьці на 25% падымецца кошт усяго навучання. На сёння за навучанне трэба заплаціць блізу Br4,5-5,5 млн, пасля павышэння кошт павялічыцца на Br1-1,5 млн», - распавёў Міхаіл Свістун.

Намеснік дырэктара дадаў, што па-ранейшаму актуальная праблема зарплаты выкладчыкаў у аўташколах. «Добрых майстроў у нас мала. Таму кожная школа, кожны наймальнік павінны самі думаць над тым, якім чынам зацікавіць выкладчыка, каб ён працаваў у гэтай арганізацыі. У першую чаргу гэта, вядома, годны заробак», - мяркуе ён.

Міхаіл Свістун таксама звярнуў увагу: паводле апытанняў, якія праводзяцца па вучэбных арганізацый, 20% мужчын выказаліся за павелічэнне гадзін, 20% - за памяншэнне, таму што некаторыя прыходзяць у аўташколы ўжо падрыхтаванымі. «З жанчынамі пытанне стаіць больш востра: блізу 40% хочуць павялічыць курс навучання і 20% - паменшыць. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць павелічэння практычнага навучання кіраванню. Прычым гадзіны будуць дададзеныя ў прадмеце «Удасканаленне навыкаў кіравання». У асноўным гэта тычыцца кіравання ва ўмовах горада», - адзначыў ён.

Паводле слоў спецыяліста, у нейкай ступені гэта дапаможа развязаць праблему «няспелых» кіроўцаў. «Самае галоўнае, каб праграмы падрыхтоўкі выконваліся ў поўным аб'ёме. Іх дастаткова для таго, каб навучыць першапачатковым навыкам кіравання аўтамабілем. А ўсё астатняе – больш «спелы» ці «няспелы» кіроўца - залежыць ад самога кіроўцы. Ён павінен сам ўдасканальваць навыкі і павышаць ўзровень падрыхтоўкі. Акрамя таго, жадаючыя могуць браць у аўташколе дадатковыя заняткі. у нас прапісана, што мінімальны ўзровень - 50 гадзін. Для тых, хто жадае іх павялічыць, хачу растлумачыць: па вашым жаданні можна заключыць дадатковае пагадненне з вучэбнай арганізацыяй і ўзяць тую колькасць гадзін, якая вам неабходная», - падкрэсліў Міхаіл Свістун.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках