26 красавiка 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінаградава 5 гадзін пратрымалі ў міліцыі праз прыезд Лукашэнкі

9

Апазіцыянер жыве побач з домам, на адкрыццё якога сёння прыязджаў дыктатар.

Пра гэта Павел Вінаградаў паведаміў у «Фэйсбуку».

Лукашэнка сёння адкрываў дом па вуліцы Тышкевічаў, 19 у Менску для супрацоўнікаў Службы сваёй аховы.

Нагадаем, актывіст апазіцыі Павел Вінаградаў сёння раніцай пайшоў у міліцыю Маскоўскага раёна Менска адзначацца, паколькі датычна яго дзейнічае прэвентыўны нагляд, але з пастарунку не выйшаў. Міліцыянты паведамілі, што ён будзе ўтрымлівацца «для гутаркі» да 15 гадзін дня.

Напярэдадні Вінаградаў выйшаў на волю пасля 15-дзённага арышту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках