26 красавiка 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Томаш Арлоўскі сустрэўся з апазіцыяй у Менску

1
Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Томаш Арлоўскі сустрэўся з апазіцыяй у Менску

Польшча застаецца прынцыповай у пытанні парушэння праў чалавека ў Беларусі.

24 кастрычніка намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча Томаш Арлоўскі, які знаходзіцца з візітам у Менску, сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

У сустрэчы прымалі ўдзел палітыкі Станіслаў Шушкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў і Павел Севярынец, а таксама палітолагі Аляксандр Класкоўскі, Валерый Карбалевіч, Дзяніс Мельянцоў і іншыя.

Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны, паведаміў «Радыё Свабода» старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

- Арлоўскі дае адказы ў дэталях. Адказы, пасля якіх не ўзнікае новых пытанняў. У гэтым асаблівасць новага намесніка міністра замежных спраў Польшчы. Не было нейкага асаблівага парадку дня сустрэчы, але закранулі амаль усё, што тычыцца сённяшняй сітуацыі ў Беларусі і прагнозу яе развіцця. Абмеркавалі, як уплывае ўкраінскі і расейскі фактары на нашую рэчаіснасць. Таму лічу карыснай і важнай гэтую сустрэчу, бо спадар Арлоўскі адказвае за ўсходні вектар польскай палітыкі. Было вельмі важна пагрузіць яго ў беларускую рэчаіснасць, - паведаміў лідар АГП.

- З чым звязаны візіт польскага дыпламата ў Менск?

- Пасля таго як Дональд Туск пайшоў у Брусель, пасля кадравых перастановак, нельга чакаць карэкцыі стратэгіі, якая да гэтага часу была. Пра гэта адзначалася, і я з гэтым згаджаюся. Спадар Арлоўскі зрабіў акцэнт, што трэба прызнаць усходнюю палітыку Польшчы даволі паспяховай. Сведчаннем гэтаму з'яўляецца тое, што Туск заняў высокую пасаду ў ЕЗ. Ён сказаў, што нягледзячы на кадравыя змены, будзе пераемнасць у палітыцы польскага ўрада. Вядома, Польшчу цікавяць і двухбаковыя адносіны, павелічэнне эканамічнага супрацоўніцтва. Але што тычыцца санкцыйнага спісу беларускіх чыноўнікаў, тут не варта чакаць нейкіх перамен у пазіцыі Варшавы і ЕЗ. Нельга чакаць змен у пытанні палітвязняў.

Спадар Арлоўскі вельмі пазітыўна рэагаваў на тое, што ёсць дзве моцныя інвестыцыі, якія могуць прывесці да змены сітуацыі ў Беларусі. Першае - гэта падтрымка Украіны, каб там усталяваўся мір і адбыліся эфектыўныя рэформы, якія будуць прывабнымі і для беларусаў. А другое - гэта свабодныя і сумленныя выбары ў Беларусі.

Томаш Арлоўскі сустрэўся таксама з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Як паведамляе прэс-служба МЗС, абмеркаваныя бягучыя пытанні двухбаковых адносін, праблематыка ўзаемадзеяння на лініі Беларусь - ЕЗ, а таксама іншыя тэмы, якія маюць узаемную цікавасць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках