26 красавiка 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Коваль: Расейцы хочуць узяць Кіеў, гэта не падлягае сумневу

10
Павел Коваль: Расейцы хочуць узяць Кіеў, гэта не падлягае сумневу

Масква ўважае Украіну за тэрыторыю, якая ўваходзіць у зону яе інтарэсаў.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю для Polskie radio (пераклад - charter97.org) экспэрт у міжнародных справах, былы еўрадэпутат ад Польшчы Павел Коваль.

Палітык падкрэсліў, што сёння Украіна змагаецца за магчымасць правесці рэформы. «Яшчэ ў ліпені яны змагаліся за захаванне цэласнасці сваёй краіны. Сёння гэтая мэта ў вялікай ступені страчаная. Сёння могуць змагацца за тое, каб замарозіць канфлікт. Гэта сёння мэты для Украіны»- сказаў ён.

Павел Коваль падкрэсліў таксама, што ў першую чаргу Украіна павінна пачаць барацьбу з карупцыяй, бо, на ягоную думку, гэта асноўная праблема для краіны. «Нельга адразу правесці трансфармацыі ўсёй эканомікі» - заўважыў ён.

Палітык пракаментаваў таксама спробы Расеі аднавіць сваю імперыю. «Кожная каляніяльная дзяржава мела такі перыяд, у якім здавалася, што яе магутнасць вяртаецца. Сёння ў Расеі рэцыдыў такой хваробы. Але гэта не будзе працягвацца вечна. Я ў гэтым перакананы. Праз 10, 20 гадоў будзе лепш. І тады будзе час, каб вярнуцца да сур'ёзных размоў і сур'ёзных дачыненняў Расеі да краін, якія ўзніклі пасля распаду СССР»- сказаў ён.

На пытанне, дзе спыніцца Пуцін і якія тэрыторыі яшчэ заваюе, Павел Коваль падкрэсліў, што расейцы будуць спрабаваць узяць і Кіеў. Але паколькі ніякіх «сепаратыстаў» ва ўкраінскай сталіцы няма, яе будуць старацца скарыць прапагандай і холадам. «Не падлягае сумневу, што Кіеў з'яўляецца тэрыторыяй непасрэднай цікавасці Расеі. Расейцы хочуць Кіеў. Наступнымі ў чарзе з'яўляюцца прыбалтыйскія дзяржавы»- падкрэсліў палітык.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках