26 красавiка 2024, Пятніца, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя прафінансуе пастаўкі газу з РФ ва Украіну

Аўстрыя прафінансуе пастаўкі газу з РФ ва Украіну

Аўстрыя можа забяспечыць прамежкавае фінансаванне газавых паставак з Расеі ва Украіну.

З адпаведнай прапановай выступіў федэральны канцлер краіны Вернер Файман, паведамляе Прайм са спасылкай на Der Standart.

Файман заявіў, што неабходна дамовіцца аб аб'ёмах падобнай дапамогі. Разам з тым ён адзначыў, што стабільнасць газавых паставак у ЕЗ мае першачарговае значэнне. «Узімку павінна панаваць упэўненасць у газавым забеспячэнні», - падкрэсліў ён.

Раней канцлерка ФРГ Ангела Мэркель заяўляла аб неабходнасці забяспечыць прамежкавае фінансаванне газавых паставак з Расеі ва Украіну ў перыяд з лістапада да лютага.

З яе слоў, магчымыя канцэпцыі «прамежкавага фінансавання» будуць абмяркоўвацца 29 кастрычніка на перамовах Расеі і Украіны з удзелам еўракамісара ў энэргетыцы Гюнтэра Этынгера.

Праз газавыя запазычанасці Кіева, агульная сума якіх складае $5,3 млрд, пастаўкі газу з Расеі ва Украіну былі прыпыненыя.

Паводле вынікаў саміту ASEM, які прайшоў у Мілане 17 кастрычніка, старанамі былі дасягнутыя наступныя дамоўленасці: Украіна абавязваецца аплаціць 1,45 мільярды даляраў у кошт выплаты наяўнай запазычанасці да канца кастрычніка і яшчэ 1,65 мільярда - да канца 2014 года.

Усяго да канца 2014 Кіеў павінен перавесці РФ 3,1 мільярды даляраў з агульнай сумы запазычанасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках