27 красавiка 2024, Субота, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі - да мінус 11°C

Заўтра ў Беларусі - да мінус 11°C

Наступ халадоў на Беларусь працягваецца.

Нават слабы паўднёвы вецер наўрад ці ўзрадуе жыхароў Беларусі ў апошні дзень тыдня: на тэрыторыі краіны чакаецца халоднае надвор'е, слупок тэрмометра будзе перасякаць нулявую адзнаку толькі ў дзённыя гадзіны, піша «Інтэрфакс».

Як паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра www.pogoda.by, у нядзелю па ўсёй тэрыторыі Беларусі ападкаў не чакаецца, будзе панаваць пераменная воблачнасць. Начная тэмпература паветра складзе -2...-8 градусаў, па ўсходзе чакаецца да -11 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да +2 градусаў на ўсходзе рэспублікі і да +9 градусаў на паўднёвым захадзе.

У абласных цэнтрах надвор'е будзе такім:

Менск - дзённая тэмпература паветра + 4...+ 6 градусаў;

Берасце - дзённая тэмпература паветра +7...+ 9 градусаў;

Віцебск - дзённая тэмпература паветра + 2...+ 4 градуса.

Гомель - дзённая тэмпература паветра + 2...+ 4 градуса;

Гародня - дзённая тэмпература паветра + 4...+ 6 градусаў;

Магілёў - дзённая тэмпература паветра + 2...+ 4 градуса.

Паступленне больш цёплых паветраных мас з Заходняй Еўропы на тэрыторыю Беларусі чакаецца толькі ў панядзелак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках