5 траўня 2024, Нядзеля, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка павіншаваў сябра Маралеса

6
Лукашэнка павіншаваў сябра Маралеса

Беларускі дыктатар павіншаваў кіраўніка Балівіі Эва Маралеса з днём нараджэння.

Як паведамілі charter97.org у яго прэс-службе, Лукашэнка падкрэсліў, што «Балівія дасягнула значных поспехаў у палітычным і эканамічным развіцці, цвёрда ідзе шляхам рэформаў і ўмацавання аўтарытэту на міжнароднай арэне».

Паводле звестак BBC, нягледзячы на багацце мінеральных і энэргетычных рэсурсаў, Балівія з'яўляецца адной з самых бедных краін Паўднёвай Амерыкі.

Палітычная і эканамічная сітуацыя ў краіне гістарычна знаходзіцца пад кантролем прадстаўнікоў гарадской эліты пераважна гішпанскай крыві, у той час як большасць простых балівійцаў ледзь зводзяць канцы з канцамі.

Сёння Балівія займае другое месца ў Паўднёвай Амерыцы ў запасах прыроднага газу, аднак у краіне ўжо доўгі час вядуцца спрэчкі з нагоды яго здабычы і экспарту. У процівагу ўраду, карэнныя народы заклікаюць утрымліваць манаполію на распрацоўку радовішчаў, паколькі, на іх думку, газ - адзіная пакінутая на тэрыторыі дзяржавы крыніца прыроднага багацця.

Да прыходу да ўлады прэзідэнта Эва Маралеса ў выніку гэтых рознагалоссяў былі зрынутыя два ягоныя папярэднікі. Наступствы спрэчак таксама абумовілі патрабаванні рэгіянальнай аўтаноміі, у тым ліку і ў багатай нафтаздабываючай правінцыі Санта-Крус.

У траўні 2006 года прэзідэнт Маралес шакаваў сваіх міжнародных партнёраў, заявіўшы аб нацыяналізацыі сектара энэргетыкі. Замежным кампаніям было адведзена шэсць месяцаў на тое, каб перадаць пад дзяржаўны кантроль, прынамсі, 51% сваіх актываў, абмеркаваць умовы новых дамоваў ці, у адваротным выпадку, пакінуць тэрыторыю краіны.

Балівія з'яўляецца трэцім пасля Калумбіі і Перу сусветным вытворцам кокі, з якой пасля атрымліваюць какаін.

Фота з архіву

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках