27 красавiка 2024, Субота, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне «Ліберасьён»: Французскія сябры Пуціна

10
Расследаванне «Ліберасьён»: Французскія сябры Пуціна

Французская газета «Ліберасьён» апублікавала вялікае расследаванне аб тым, хто ў Францыі падтрымлівае палітыку Расеі і лабіруе інтарэсы Пуціна.

«Вельмі левыя і вельмі правыя, галіст і цэнтрысты, прадстаўнікі буйнога бізнэсу і вядомыя навуковыя дзеячы - круг прыхільнікаў Уладзіміра Пуціна ў Францыі з кожным днём становіцца ўсё шырэй. Усе яны так ці інакш абараняюць пуцінскі рэжым, апраўдваюць умяшанне Расеі ў справы Украіны і заплюшчваюць вочы на ягоныя злачынствы», - піша «Ліберасьён» (пераклад - ru.rfi.fr).

«Не варта прыніжаць Расею»

З'яўленне Уладзіміра Пуціна на вокладцы аднаго з найбуйнейшых левых выданняў краіны напярэдадні выбараў ва ўкраінскі парламент далёка не выпадковасць. «Хутка споўніцца год, як Украіну літаральна раздзірае на часткі канфлікт паміж прарасейскімі і праеўрапейскімі сіламі. Прыкладна восем месяцаў таму Масква, карыстаючыся слабасцю суседа, анэксавала Крым і паспрыяла стварэнню збройнага чыну на ўсходзе Украіны. Але многія ў Францыі да гэтага часу знаходзяць змякчальныя абставіны паводзінаў Расеі - без сумневу, сваю ролю ў гэтым адыгрывае і асоба прэзідэнта Пуціна», - падкрэслівае выданне.

«Ліберасьён» прыводзіць словы дыктатара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі: «Калі б не Пуцін, ніякага крызісу ва Украіне наогул бы не было». «Парадаксальным чынам, квазі-дыктатар і хаўруснік Расеі, бачыць некаторыя рэчы больш ясна, чым дзясяткі еўрапейскіх дыпламатаў, - піша газэта, - Вядома, што Вугоршчына адкрыта падтрымлівае Пуціна. Нямеччына, галоўны эканамічны партнёр Расеі ў Еўропе, часта займае згодніцкую пазіцыю. Цяпер і Францыя, дзе кажуць пра тое, што «не варта прыніжаць Расею», у сілу самага шырокага спектру інтарэсаў - ад энэргетыкі і ўзбраення да палітыкі - далучылася да гэтых краін».

За важны індыкатар нарастальнага ўплыву Расеі ў Францыі «Ліберасьён» уважае перамовы ў магчымай пастаўцы французскіх верталётаносцаў «Містраль», якія аднавіліся. Дамова ў пастаўцы была прыпыненая гэтым летам пад ціскам Еўразвяза. «Няздольнасць урада адмовіцца ад дамовы і спешка, з якой французскі кабінет спрабуе выканаць усе абавязацельствы, звязаныя з Расеяй, сведчыць аб тым, што ў Пуціна сапраўды трывалыя сувязі ў Парыжы».

Марын Ле Пен: «Мы не пудзелі Амерыкі»

З усіх палітычных партый Францыі бліжэй за ўсё да Расеі знаходзіцца вельмі правы Нацыянальны фронт на чале з Марын Ле Пен. Для яе расейскі прэзыдэнт - «патрыёт», які «абараняе каштоўнасці еўрапейскай цывілізацыі», і прынамсі - «хрысціянскую спадчыну». «Мы не пудзелі Амерыкі. Давайце зноў станем свабоднай і суверэннай нацыяй», - сказала Ле Пен у адным з сваіх апошніх інтэрв'ю.

Адказны за міжнародныя сувязі Нацфронта і дэпутат Еўрапейскага парламента Эмірык Шопрад запэўнівае, што Нацфронт не бачыць будучыні Еўропы без Расеі.

Паводле звестак «Ліберасьён», Шопрад некалькі раз у год прыязджае ў Расею, дзе ў яго нямала «сяброў» - сярод іх, дарэчы, мільярдэр Канстанцін Малафееў (заснавальнік інвестыцыйнага фонду Marshall Capital Partners і найбуйнейшы мінарытарый «Ростэлекома»). Са слоў газеты, Малафееў аддае частку свайго каласальнага багацця на развіццё расейскіх сем'яў, праваслаўя, а таксама на падтрымку ўкраінскіх «сепаратыстаў». Любоў вельмі правых да Пуціна падсілкоўвае мноства чутак аб магчымым фінансаванні партыі з Масквы.

Сярод іншых прадстаўнікоў гэтага крыла вылучаецца і грамадскі дзеяч Ален Сараль, які заўсёды кажа пра сябе як пра вялікага прыхільніка Пуціна і бачыць у Расеі перспектыву «контр-імперыі», якая супрацьстаіць Захаду. Старыя кадры Нацфронта Жыль Арно і Аляксандр Эруле ў 2012 годзе нават запусцілі ў інтэрнэце Pro Russia TV, але канал быў зачынены ў красавіку 2014 года праз праблемы з фінансаваннем.

«Ліберасьён» узгадвае і Андрэ Шанклю - кіраўніка асацыяцыі «Францыя - Данбас», якая арганізоўвала гэтым летам мітынгі ў Парыжы і нават адправіла некалькіх французскіх валанцёраў на Усход Украіны, каб падмацаваць сепаратыстаў.

Супраць Амерыкі і за Пуціна

На вельмі левым флангу французскага палітычнага жыцця падтрымка Уладзіміра Пуціна звязаная, у асноўным, з антыамерыканізмам, крытыкай Еўрапейскага звязу і лібералізма, а таксама пошукам новай мадэлі дзяржавы. Для Партыі левых галоўны вінаваты крызісу ва Украіне - NАТО.

«Крым страчаны для NАТO. Яно і да лепшага», - напісаў у сваім блогу Жан-Люк Мэляншон у сакавіку гэтага года. Іншы магутны прыхільнік Расеі сярод левых - былы міністр Жан-П'ер Шэвенман. У адным са сваіх апошніх інтэрв'ю ён прызнаўся, што «захапляецца» Пуціным.

Бізнэс «ад Атлантыкі да Урала»

Апраўданне палітыцы Расеі ва Украіне знаходзяць і прадстаўнікі правага палітычнага спектру - галісты, чальцы партыі былога прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі, якія часцяком прыводзяць словы генерала Дэ Голя пра Еўропу «ад Атлантыкі да Урала», а таксама пра тое, што «Расею немагчыма перамагчы». Сярод іх найбольшую актыўнасць праяўляе дэпутат СНР Цьеры Марыяні - сустаршыня асацыяцыі «Франка-рускі дыялог».

Расейскую старану прадстаўляе Уладзімір Якунін - адзін з самых багатых людзей у атачэнні Пуціна. У сярэдзіне верасня Марыяні і яшчэ 14 чальцоў французскага парламента адправіліся ў Маскву з афіцыйным візітам. Пасля вяртання з Расеі Марыяні заявіў, што «палітыка санкцый зусім неэфектыўная, зневажальная і ні да чаго не прывядзе».

У верасні ж у Маскву прыбылі прадстаўнікі буйнога французскага бізнэсу. Сярод іх - кіраўнік «Тоталь» Крыстаф дэ Маржэры, які загінуў у панядзелак 20 кастрычніка ў авіякатастрофе ва Унакава энэргетычны магнат Анры Праглія, заснавальнік «Ашана» Жэрар Мюлье, кіраўнік буйной энэргетычнай і газавай кампаніі «ГДФ-Суэц» Жан-Франсуа Сірэлі і мільярдэр Серж Дасена. Усе яны мелі ці маюць важныя эканамічныя інтарэсы, звязаныя з Расеяй і адкрыта выказваюць сваю сімпатыю да Масквы на высокім узроўні і ў СМІ, піша «Ліберасьён».

Універсітэцкія сябры

Уплыў Пуціна распаўсюджваецца шырока і ва ўніверсітэцкіх колах, падкрэслівае газета. Самы заўзяты яго абаронца ў навуковым свеце - эканаміст Жак Сапір, дырэктар даследчага цэнтра ў Вышэйшай школе сацыяльных навук. Кампанію Сапіру складае Элен Карэра д'Анкас - адна з галоўных спецыялістак па гісторыі СССР і постсавецкага перыяду. Нягледзячы на тое, што цяпер яна ў асноўным пагружаная ў навуковую працу ў рамках французскай Акадэміі навук, Карэра д'Анкаc працягвае знаходзіць тысячу і адно апраўданне дзеянням Расеі ва Украіне.

Значная частка расследавання «Ліберасьён» прысвечана працы т.зв. «Інстытута дэмакратыі і супрацоўніцтва» ў Парыжы. Офіс Інстытута размяшчаецца ў двух хвілінах ад будынка французскага ўрада. Тут рэгулярна праходзяць семінары і круглыя сталы ў пытаннях «правоў чалавека», Украіны і «сэксуальнай рэвалюцыі». Дырэктар Інстытута брытанец Джон Логланд - еўраскептык, які пераехаў з Лондана ў Парыж - запэўнівае, што нічога незвычайнага ў рабоце ўстановы, якая займае шыкоўныя офісы ва ўрадавым раёне Парыжа, няма. «І ўсё было б сапраўды так, - піша «Ліберасьён», - калі б частыя сустрэчы з французскімі палітыкамі, бізнэсоўцамі і іншымі ўплывовымі людзьмі не праводзіліся на грошы расейскіх алігархаў».

Прэзідэнт Інстытута - гісторык Наталля Нарышкіна, якая не хавае сваіх «ультраправых» поглядаў. Заснаваны ў 2008 годзе, але ўсё яшчэ мала вядомы шырокай публіцы, гэты Інстытут фактычна з'яўляецца адным з многіх часта таемных правадыроў уплыву Масквы, якія атрымалі поспех у справе распаўсюду «русафілаў», а дакладней - сімпатыі да рэжыму Пуціна, сцвярджае газета.

«Тролі» і «прасцякі»

«Пракрамлёўскімі тролямі» «Ліберасьён» называе ўжо згаданую Нарышкіну і былога журналіста Дзмітрыя дэ Кошку (нашчадка Аркадзя Францавіча Кошкі - кіраўніка Маскоўскай выведвальнай паліцыі, эміграваўшага ў 1917 годзе ў Парыж). Разам яны вядуць актыўную прапуцінскую кампанію ў французскіх і рускіх медыя. На тым жа баку барыкад, са слоў газеты, знаходзіцца цэлы «батальён прасцякоў», сярод якіх першае месца, без усялякіх сумневаў, займае Жэрар Дэпардзье, збеглы ад французскіх падаткаў і які нечакана для сябе атрымаў расейскі пашпарт.

Удзячны актор з гэтага часу ўсхваляе рэжым Пуціна на кожным куце, іранізуе «Ліберасьён». У Сенаце ролю «наіўнага прасцяка» ў пытаннях, звязаных з Расеяй, выконвае цэнтрыст Іў Поца ды Борг. «Я шакаваны тым, што санкцыі распаўсюдзілі на расейскіх парламентарыяў. Нельга рабіць такія рэчы», - сказаў неяк у сэрцах ды Борг, які рэгулярна выступае супраць санкцый. Праўда, часам і ён агаворваецца: «Магчыма, я памыляюся».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках