27 красавiка 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахлабысцін: Замуравалі дэманы

49
Ахлабысцін: Замуравалі дэманы

Скандальны актор пракаментаваў забарону на ўезд у Латвію.

Расейскі актор Іван Ахлабысцін 7 лістапада павінен быў выступаць у рыжскім Доме кангрэсаў з «Духоўнымі гутаркамі».

Аднак кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевічс у пятніцу ўвечары ўнёс Ахлабысціна ў спіс неўязных у краіну асоб. «Я прыняў пастанову абвясціць непажаданай персонай у Латвіі Івана Ахлабысціна, прымаючы пад увагу выступленні, якія расцэньваюцца як распальванне этнічнай нянавісці», - напісаў ён у сваім мікраблогу ў Twitter.

У адказ адыёзны актор папрасіў прабачэння перад тымі, з кім павінен быў гутарыць: «Хачу папрасіць прабачэння перад рыжанамі за скасаванне «Духоўных гутарак» у Доме Кангрэсаў. Замуравалі дэманы.) Абяцаю - яшчэ пагутарым», - напісаў ён у сваім Twitter.

А потым працягнуў у сацсетцы «Вконтакте»: «Нечакана Латвійскае МЗС ачухалася і зразумела, што ў Латвіі поўна расейцаў і яны ўпарта працягваюць сябе такімі лічыць. А тут яшчэ і Ахлабысцін прыедзе размаўляць пра расейцаў. Жудасць. Мала таго, вы не паверыце - што Ахлабысцін, што большая частка расейцаў не шануе творчасць Канчыты Вудс. Карацей кажучы: бардак! Трэба забараняць неадкладна, - напісаў ён у сваім запісе. - Ахлабысцін - зразумелая справа не святы, але Канчыту Вудс яму дараваць нельга, а лішні напамін расейцам, што яны расейцы, наогул пагражае змрочнымі наступствамі».

«Хто яны такія, каб праводзіць мерапрыемствы на расейскай мове? Ды яшчэ пра жыцці маюць нахабства мець меркаванне. Так і міма еўразвязаўскіх пячэнек праляцець можна. Няма з чым будзе шпроты жэрці», - сказаў на заканчэнне свой спіч Ахлабысцін.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках