Прэзідэнт Украіны на выбары з'ехаў у зону АТА
1- 26.10.2014, 11:36
- 6,898
Прэзідэнт Пётр Парашэнка цяпер знаходзіцца ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі.
Пра гэта пасля галасавання на пазачарговых парламенцкіх выбарах заявіла ягоная жонка Марына Парашэнка, паведамляе ў Твітэры журналістка Яна Палянская.
«Мой муж цяпер у зоне АТА. Але ён прагаласуе», - адзначыла жонка прэзідэнта.
Раней, як піша «Украінская праўда», прэс-служба прэзідэнта паведаміла, што галасаваць кіраўнік дзяржавы плануе на адным з участкаў у цэнтры Кіева а 10:00.
Разам з тым сын Парашэнкі, Аляксей, ужо прагаласаваў на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду.
Як вядома, 26 кастрычніка праходзяць выбары ў Вярхоўную Раду. На сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі можна знайсці пералік выбарчых акругаў і кандыдатаў, якія балатуюцца ў парламент.