26 красавiка 2024, Пятніца, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы ў Маскве галасуюць пад наглядам АМАПа

Украінцы ў Маскве галасуюць пад наглядам АМАПа

У Маскве галасаванне на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду праходзіць на фоне ўзмоцненых мер бяспекі.

Як паведамляе Укрінфарм, з двух бакоў украінскай амбасады ў Маскве перакрыты вуліцы, на падыходах да будынку стаяць рамкі металашукальнікаў, дзе паліцыя правярае ўсіх, хто накіроўваецца ў дыппрадстаўніцтва. Па вонкавым перыметры пасольства ахоўваюць таксама супрацоўнікі АМАПу, каля дыпмісіі стаяць пяць паліцэйскіх аўтобусаў.

"На першы погляд, цяпер бяспеку вакол амбасады гарантуе больш супрацоўнікаў органаў правапарадку, чым гэта было на папярэдніх выбарах (пазачарговых выбарах Прэзідэнта Украіны 25 траўня - Рэд.)", - адзначыў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі замежнага выбарчага ўчастка пры Пасольстве Украіны ў Маскве Віктар Гіржоў.

Як ён патлумачыў, гэта звязана з тым, што на гэтыя выбары "Расея афіцыйна дала дазвол на адкрыццё выбарчых участкаў, таму бяспека гарантуецца на высокім узроўні". Акрамя таго, з ягоных слоў, у амбасадзе таксама "прафесійна працуюць" прадстаўнікі службы бяспекі дыпмісіі і ўкраінскія памежнікі.

Узмоцненая таксама ахова ўсіх генеральных консульстваў Украіны ў РФ, дзе праходзіць галасаванне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках