5 траўня 2024, Нядзеля, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі дызайнер вынайшаў вечныя туфлі

8
Брытанскі дызайнер вынайшаў вечныя туфлі

Брытанскі дызайнер Крыс Шэліс (Chris Shellis) стварыў самыя даўгавечныя ў свеце туфлі на абцасах.

Са слоў дызайнера, тэрмін іх службы складае тысячу гадоў. Наватар выкарыстаў для абутку нержавеючую сталь і срэбра. Шэліс запэўніў, што акрамя трываласці і даўгавечнасці туфлі валодаюць яшчэ адной важнай якасцю: з ягоных слоў, гэтыя туфлі самыя зручныя на свеце. Купіць пару такога абутку можна за 1600 даляраў, паведамляе The Daily Mail.

Дзякуючы выкарыстаным матэрыялам прыдуманы 48-гадовым Шэлісам абутак не мае патрэбы ў рамонце і не можа знасіцца. Туфлі прадаюцца з пажыццёвым запасам зменных вусцілак і сіліконавых укладак. Са слоў дызайнера, туфлі, якія атрымалі назву Riviera, ствараліся паводле высокіх артапедычных стандартаў, так што іх можна з камфортам насіць 10 гадзін у дзень і больш.

На распрацоўку і стварэнне металічных туфляў у Крыса Шэліса сышло два гады. Ён распавёў, што заўсёды спачуваў жанчынам, паколькі яны вымушаныя насіць нязручны абутак на абцасах, які, да ўсяго іншага, пастаянна прыходзіць у непрыдатнасць.

Дызайнер застаўся задаволены вынікамі сваіх прац і разглядае атрыманую мадэль як ідэальную модную інвестыцыю для кожнай жанчыны. «Іх можна перадаць па спадчыне ўнучкам», - парадаваўся Шэліс за будучых пакупніц туфляў.

«Вечныя шпількі» можна набыць праз сайт моднай маркі Крыса Шэліса, House Of Borgezie.

Ці плануе абутковы куцюр'е замацаваць поспех стварэннем іншых зносастойкіх аксесуараў, не паведамляецца. Аднак вядома, што Шэліс раней ужо прыдумляў незвычайны абутак. Напрыклад, у 2011 годзе дызайнер стварыў самыя дарагія ў свеце басаножкі з каштоўных металаў і камянёў коштам 336 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках