4 траўня 2024, Субота, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Луганскай вобласці некаторыя ўчасткі не адчыніліся праз абстрэл баевікоў

У Луганскай вобласці некаторыя ўчасткі не адчыніліся праз абстрэл баевікоў

У Луганскай вобласці адчыніліся 420 выбарчых участкаў. Шэраг камісій не працуюць праз начныя абстрэлы тэрарыстаў.

Як паведамляе прэс-служба Луганскай абладміністрацыі, з 11-ці аднамандатных акругаў у вобласці выбары праводзяцца ў 5-ці. Астатнія тэрыторыі, дзе размешчаныя ўчасткі, знаходзяцца пад акупацыяй незаконных узброеных фарміраванняў тэрарыстычнай арганізацыі «Луганская народная рэспубліка».

У 106-й акрузе (Севераданецк) галасаванне пачалося своечасова. На тэрыторыі Папаснянскага раёна гэтай акругі з 17 участкаў адчыніліся толькі два. Астатнія 15 участкаў не адчыніліся праз адсутнасць кворуму ў камісіях. Чальцы камісій не выйшлі на працу праз начныя абстрэлы баевікамі.

У Северадонецку з 50 УВК працуюць 47. Дзве УВК не працуюць, бо знаходзяцца на лініі агню, таму чальцы камісій пабаяліся выйсці на працу. Ёсць верагоднасць, што шэраг камісій у акрузе, якія пакуль не працуюць, пачнуць працаваць на працягу дня.

У 107 акрузе (Лісічанск) адчыніліся ўсе 48 УВК, якія знаходзяцца на падкантрольнай украінскаму ўраду тэрыторыі.

У 112 акруга (Рубежнае) усе 23 УВК, размешчаныя на кантраляванай Украінай тэрыторыі, адчыніліся. У населеных пунктах Новаташкоўка, Ташкоўка, Ніжняе і Святлічнае выбары не праходзяць, бо вёскі размешчаныя на лініі агню.

У г.Горскае і Залатое выбары планавалася праводзіць, аднак учора а 16.45 з боку Первамайска баевікі ўчынілі мінамётны абстрэл Залатога, пасля чаго чальцы УВК здалі бюлетэні, пячатку і дакументацыю ў АВК. Праз пагрозу бяспекі выбаршчыкаў выбары тут не праводзяцца.

У 113 акрузе ўсе УВК працуюць.

У 114 акрузе з 30 УВК адчыніліся 29, у адной пакуль няма кворуму.

У Новапскоўскім, Мялоўскім і Маркаўскім раёнах адчыніліся ўсе УВК. У Станічна-Луганскім районе, які размешчаны на лініі агню, выбары не праводзяцца праз пагрозу бяспекі грамадзян. Уначы некалькі населеных пунктаў раёна былі абстраляныя тэрарыстамі.

Паводле стану на 9.00 у Луганскай вобласці агулам адчыніліся 420 участковых выбарчых камісій. Выбары праходзяць без эксцэсаў.

Старшыня Луганскай абласной дзяржадміністрацыі Генадзь Маскаль прагаласаваў на пазачарговых выбарах парламента на выбарчым участку №182 у Севераданецку.

Як паведаміў УНІАН дырэктар Дэпартамента масавых камунікацый абладміністрацыі Вячаслаў Галас, Маскаль прагаласаваў а 9.00.

У інтэрв'ю журналістам губернатар адзначыў, што сёння аддаў свой голас за мір у Луганскай вобласці і агулам на Данбасе.

Таксама ён дадаў, што выбары ў вобласці пакуль праходзяць спакойна, выбарчыя ўчасткі - пад аховай міліцыі, таксама ахову правапарадку ў вобласці забяспечваюць вайскоўцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках