5 траўня 2024, Нядзеля, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свята паэзіі прайшоў у гонар 55-годдзя Анатоля Сыса

2
Свята паэзіі прайшоў у гонар 55-годдзя Анатоля Сыса

У вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці 25 кастрычніка прайшло традыцыйнае свята паэзіі ў гонар дня нараджэння паэта Анатоля Сыса.

У гэтым годзе адзначалі 55-годдзе з дня нараджэння паэта.

На свяце сабраліся паэты і пісьменнікі з Менска, Гомеля, Светлагорска і іншых гарадоў - чальцы Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП), сябры і сваякі Анатоля Сыса.

Пачалося мерапрыемства на могілках каля магілы паэта, дзе госці ўсклалі кветкі. Свята планавалі працягнуць у школе суседняй вёскі Броннае, аднак напярэдадні там адмовілі ў правядзенні сустрэчы нібыта праз аварыйны стан столі, піша БелаПАН.

Мерапрыемства працягнулася ў двары дома Анатоля Сыса. Са сваімі вершамі, песнямі і ўспамінамі пра паэта выступілі старшыня СБП Барыс Пятровіч, ягоны намеснік Алесь Пашкевіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэты Сяргей Сыс, Галіна Дубянецкая, Славамір Адамовіч, Генадзь Лапацін, барды Алесь Камоцкі, Вольга Цярэшчанка.

«Пяцьдзесят пяць гадоў споўнілася б Анатолю, як кажуць - два сярпы. У гэты светлы сонечны дзень людзі, якія цэняць ягоныя творы, памятаюць яго, сабраліся тут», - адзначыў Сяргей Сыс.

«Кожны раз, бываючы на гэтым двары, мне не хочацца гаварыць слова «быў», бо усё нагадвае пра яго: і гэтая яблыня, і надпіс на браме. Кожны раз сюды прылятае птушка, садзіцца тут на дрэве, і мне здаецца, гэта ягоная душа. Прылятае сюды і радуецца, што ягоныя сябры памятаюць пра яго, прыязджаюць у дзень ягонага нараджэння», - апісаў свае адчуванні Барыс Пятровіч.

«Задумваюся, што было б, калі б Бог не паслаў Анатоля на зямлю? Наколькі бяднейшай была б без яго беларуская паэзія», - сказаў Уладзімір Арлоў.

Анатоль Сыс нарадзіўся ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна ў 1959 годзе. Скончыў Гомельскі дзяржуніверсітэт ім. Ф. Скарыны. З'яўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі маладых пісьменнікаў «Тутэйшыя». Аўтар зборнікаў паэзіі «Агмень», «Пан Лес», «Сыс» і «Лён». Памёр у 2005 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках