5 траўня 2024, Нядзеля, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Большасць у Вярхоўнай Радзе будзе праеўрапейскай

2
Турчынаў: Большасць у Вярхоўнай Радзе будзе праеўрапейскай

Кіраўнік парламента Аляксандр Турчынаў спадзяецца, што паводле вынікаў пазачарговых выбараў у Вярхоўнай Радзе створаць стойкую праеўрапейскую патрыятычную большасць.

Пра гэта ён заявіў пасля галасавання на сваім выбарчым участку ў нядзелю журналістам, паведамляе «Украінская праўда».

«Гэта большасць пойдзе шляхам абнаўлення ўлады ва Украіне», - сказаў Турчынаў.

Ён адзначыў, што большасць сфармуе ўрад - і Украіна, паводле яго пераканання, пойдзе шляхам абнаўлення і пабудовы новай, моцнай і незалежнай дзяржавы.

«Праходзяць пазачарговыя выбары, і менавіта пасля іх будзе зроблены сур'ёзны крок да абнаўлення ўкраінскай улады», - заявіў Турчынаў.

«Мы яшчэ не ведаем, якія сілы пераадолеюць сёння пяціадсоткавы бар'ер, але ўжо сёння ўвечары дзякуючы вынікам экзіт-полаў архітэктура будучага парламента будзе вядомая», - сказаў цяперашні спікер парламента.

Турчынаў перакананы, што выбары ва Украіне будуць адбывацца сумленна, празрыста, без фальсіфікацый, а ў выпадку спробаў парушэнняў выбарчага заканадаўства праваахоўныя органы «дастаткова жорстка будуць рэагаваць на такія выпадкі».

Кіраўнік парламента нагадаў, што нядаўна прынятыя змены ў заканадаўства, якія істотна ўзмацняюць адказнасць за фальсіфікацыі і іншыя парушэнні выбарчага закона.

На пытанне, ці гатовы ён ачоліць Вярхоўную Раду новага склікання, Турчынаў адказаў, што новая парламенцкая большасць сама вызначыць кіраўніцтва парламента.

Турчынаў галасаваў на пазачарговых парламенцкіх выбарах з жонкай, а яго сын галасаваў па месцы праходжання службы ў Нацыянальнай гвардыі Украіны, гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках