5 траўня 2024, Нядзеля, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ: Выбары ва Украіне добра арганізаваныя і праходзяць мірна

2
АБСЕ: Выбары ва Украіне добра арганізаваныя і праходзяць мірна

Украінскія ўлады арганізавалі свабоднае волевыяўленне грамадзян на парламенцкіх выбарах.

Пра гэта заявіла журналістам старшыня місіі назіральнікаў Парламенцкай асамблеі АБСЕ Дорыс Барнэт на адным з выбарчых участкаў, які размешчаны ў Доме афіцэраў у Кіеве, паведамляе Укрінфарм.

"Тое, што мы сёння ўбачылі, - гэта добра арганізаваныя выбарчыя ўчасткі, на якія прыходзяць шмат людзей, але ім не даводзіцца доўга стаяць у чарзе", - сказала Барнэт.

Яна таксама адзначыла мірны характар волевыяўлення.

"Нас вельмі радуе на гэты момант тое, што выбары праходзяць спакойна. Нягледзячы на тое, што на выбарчыя ўчасткі прыходзяць шмат людзей, выбары праходзяць, з прычыны таго, што мы бачылі, мірна", - сказала старшыня місіі назіральнікаў.

Са свайго боку спецкаардынатар АБСЕ ў назіранні за выбарамі, кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЕ Кэнт Харштэдт звярнуў увагу на тое, што сапраўдныя выбары ў Вярхоўную Раду Украіны праходзяць у няпростай сітуацыі, "паколькі частка тэрыторый незаконна анэксаваная іншай краінай". Акрамя таго, ён канстатаваў наяўнасць тысяч перасяленцаў і складаную эканамічную сітуацыю ва Украіне.

У той жа час чалец парламента Швецыі адзначыў добрую падрыхтоўку да правядзення волевыяўлення з боку ўкраінскай улады.

"Пры ўмове складанай сітуацыі, якая ўтварылася на тэрыторыі Украіны, мы бачым вельмі шмат намаганняў з боку ўкраінскай улады", - падкрэсліў Харштэдт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках