5 траўня 2024, Нядзеля, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ памяняла расклад цягнікоў

3
БЧ памяняла расклад цягнікоў

У сувязі з пераходам у ноч з 25 на 26 кастрычніка суседніх з Беларуссю краін на зімовы час Беларуская чыгунка адкарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў.

Так, цягнік №2 Менск - Масква, які да 26 кастрычніка адпраўляўся з Менска а 21.30 і прыбываў у Маскву а 8.05, цяпер адпраўляецца са сталіцы Беларусі а 22.06 (час прыбыцця застанецца без змяненняў). Цягнік №1 Масква - Менск адпраўляецца з расейскай сталіцы а 21.25 (раней - а 22.25) і прыбывае ў Менск, як і раней, а 7.25, паведамляе БелаПАН.

Цягнік №86 Менск - Кіеў, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі а 21.56 і прыбываў у Кіеў а 7.51, цяпер адпраўляецца з Менска а 22.45 (час прыбыцця ў Кіеў не мяняецца). У зваротным кірунку цягнік цяпер адпраўляецца з Кіева а 21.19 (раней - а 22.25), час прыбыцця ў Менск не мяняецца - 8.25.

Цягнік №805 Менск - Вільня цяпер адпраўляецца з Менска а 8.40 (раней - а 7.40) і прыбывае ў канчатковы пункт прыбыцця згодна з ранейшым раскладам - а 10.10. Час адпраўлення цягніка №806 Вільня - Менск з літоўскай сталіцы застаецца нязменным - 18.14, але прыбывае ў сталіцу Беларусі ён на гадзіну пазней, а 21.44.

Змяніўся і расклад руху цягніка №87 Менск - Рыга: замест 21.30 ён цяпер адпраўляецца з Менска а 22.35 (час прыбыцця ў Рыгу застаецца ранейшым - 9.30); у адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Рыгі па-ранейшаму а 18.35, але прыбываць у сталіцу Беларусі будзе а 7.46 (раней - у 6.35).

Цягнік №115 Менск - Варшава, які адпраўляўся з Менска а 20.44 і прыбываў на станцыю Варшава-Заходняя а 5.55, цяпер адпраўляецца з Менска а 21.45, час прыбыцця не мяняецца. Цягнік №116 Варшава - Менск будзе адпраўляцца са сталіцы Польшчы згодна з ранейшым раскладам а 20.52 і прыбываць у Менск а 9.26 (раней - а 8.38).

Пасля пераходу на зімовы час змяніўся час адпраўлення і прыбыцця і некаторых іншых цягнікоў міжнародных стасункаў. Акрамя таго, у сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках