5 траўня 2024, Нядзеля, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цмокi-Менск» падалі пратэст на судзейства матчу з рыжскім ВЭФам

2
«Цмокi-Менск» падалі пратэст на судзейства матчу з рыжскім ВЭФам

Нараканні беларускай стараны выклікала пастанова не залічваць дакладны трохачковы кідок Бранка Міркавіча.

Баскетбольны клуб «Цмокi-Менск» пасля хатняй паразы ў матчы Адзінай лігі ВТБ ад рыжскага ВЭФа (70:71) падаў афіцыйны пратэст што да арбітражу міжнароднай брыгады суддзяў у асобе Томаса Ясявічуса (Літва), Марэка Малішэўскага (Польшча) і Сяргея Міхайлава (Расея), паведамляе БелТА.

Нараканні беларускай стараны выклікала пастанова не залічваць дакладны трохачковы кідок Бранка Міркавіча на 39-й хвіліне паядынку пры ліку 68:66 на карысць гаспадароў. На думку рэферы, да моманту атакі 24 секунды, адведзеныя на валоданне «Цмокам», скончыліся, аб чым сведчыў гукавы сігнал. Аднак шматлікі перагляд паўтораў эпізоду пасля матчу пераканаў у правамернасці трапляння абаронцы. Нюанс жа сітуацыі заключаўся ў тым, што суддзі адразу пасля ўзяцця колца і спынення гульні адмовіліся звяртацца да прагляду, хаця мелі на гэта поўнае права згодна з рэгламентам ФІБА. Не паўплываў на развязанне сітуацыі і камісар сустрэчы Генрых Бекіш (Беларусь), хоць меў магчымасць умяшацца ў тое, што адбывалася па рэгламенце Адзінай лігі ВТБ.

Зыходзячы з сітуацыі, БК «Цмокi-Менск» наважыў апратэставаць пастанову арбітраў, якія праявілі, на яго думку, халатнасць і не надалі дастаткова пільнай увагі моманту, які шмат у чым вызначыў зыход паядынку. Пасля заканчэння матчу старэйшы суддзя быў праінфармаваны аб намеры «цмокаў» падаць пратэст. Пасля чаго на працягу гадзіны прадстаўнікі клуба адправілі на разгляд лігі тэкст пратэсту. Далей працэдура разглядаў будзе такая. На працягу двух банкаўскіх дзён «цмокі» аплацяць 15 тысяч расейскіх рублёў задатку, неабходнага для разгляду пратэсту Дырэктаратам. І на працягу 72 гадзін з моманту паступлення грошай на рахунак лігі будзе прынятая пастанова ў справе менчукоў. У выпадку задавальнення пратэсту задатак вернецца клубу. Калі ж пастанова Дырэктарата не задаволіць «цмокаў», беларусы змогуць апратэставаць яе ў Спартыўным арбітражным судзе, інфармуе афіцыйны сайт БК «Цмокi-Менск».

Падчас матчу з рыжанамі, які адбыўся на пляцоўцы «Менск-Арэны» 25 кастрычніка, перавага гаспадароў дасягала 17 ачкоў, але ў выніку на апошніх секундах яны ўпусцілі перамогу, пацярпеўшы чацвёртую паразу ў чатырох сустрэчах Адзінай лігі ВТБ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках