5 траўня 2024, Нядзеля, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Дзядок у турме лечыць сябе сам

4
Палітвязень Дзядок у турме лечыць сябе сам

Мікалай Дзядок у турме шмат чытае і займаецца спортам, каб быць у лепшай фізічнай форме.

Пра гэта распавяла жонка палітвязня Валерыя Хоціна, паведамляе Радыё Свабода».

«Прыслалі яму некалькі бандэроляў, - кажа яна. - У тым ліку кніжную, але кніг мала дасталося - толькі дзве. Адна вялікая, на ангельскай мове, якую яму перадаў сябар, і малебны слоўнік. Праўда, не ведаю, ці паспее ён іх прачытаць за тыя 4 месяцы, якія яму засталіся да выхаду на волю. Яшчэ прасіў медыцынскую бандэроль, бо ў яго ёсць некаторыя праблемы са страўнікам, а яшчэ ён старанна займаецца спортам, і ў яго пастаянная праблема - расцяжэнні. Таму просіць розныя мазі, каб хутчэй аднаўляцца. І яшчэ дасылалі яму цыгарэты, хоць ён сам не паліць, але ў турме цыгарэты - як грошы. Тэлефанаваў нядаўна. Трохі распавяла яму пра нашыя справы, як тут Аліневіча кідалі ў карцэр ды як кватэра Францкевіча была ў аблозе міліцыянтаў».

На пытанне аб тым, як настрой і здароўе зняволенага, Валерыя адказвае: «Адчувае сябе добра. Нічога дрэннага пра сябе не распавядаў, усё нармальна».

Нагадаем, Мікалай Дзядок быў узяты пад варту 3 верасня 2010, асуджаны 27 траўня 2011 судом Заводскага раёна Менска паводле ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пастановай суда ад 5 снежня 2012 года ўмовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 Магілёва. Мае больш за 20 спагнанняў ад адміністрацыі калоніі і турмы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках